Улада3434

Прэм’ера Румаса прызначылі, не спытаўшы згоды дэпутатаў. Гэта законна?

Аляксандр Лукашэнка прызначыў 18 жніўня новага прэм’ер-міністра і шэраг міністраў, абнавіў вярхушку ўраду.

Сяргей Румас. Фота Сяргея Гудзіліна

Указ аб прызначэнні Сяргея Румаса на пасаду прэм’ер-міністра ўжо апублікаваны (PDF). У ім ёсць спасылка на п.6 арт.84 Канстытуцыі Беларусі: прэзідэнт прызначае прэм’ер-міністра са згоды Палаты прадстаўнікоў.

Але Палата пакуль афіцыйна не выказвала згоды адносна кандыдатуры ўжо прызначанага прэм’ера, адзначае «Радыё Свабода». Сярод іншых гэта адзначыў Дзяніс Ціханенка, памочнік дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў ад АГП Ганны Канапацкай.

Ва ўказе ёсць словы «прызначыць (…) з наступным узгадненнем ягонага прызначэння з Палатай прадстаўнікоў». Ды ў Канстытуцыі няма словаў «з наступным узгадненнем» — толькі «са згоды». Без удзелу ніжняй палаты нельга нават прызначаць выканаўцу абавязкаў прэм’ера, а Румаса называюць не «в.а.», а паўнавартасным прэм’ер-міністрам.

Такім жа чынам, без папярэдняй згоды дэпутатаў, прызначалі папярэдняга прэм’ера Андрэя Кабякова.

Былы суддзя Канстытуцыйнага суда Беларусі Міхаіл Пастухоў кажа Свабодзе, што «паводле юрыдычнай логікі» сапраўды спачатку неабходна атрымаць згоду Палаты прадстаўнікоў, толькі пасля выдаваць указ аб прызначэнні прэм’ера. Такой працэдуры, кажа ён, прытрымліваюцца ва ўсіх еўрапейскіх краінах.

«У нас завядзёнка такая склалася, што прэзідэнт не лічыцца з меркаваннем суб’ектаў, якія мусяць браць удзел у фармаванні ўраду, рашае пытанні асабіста, — адзначае Пастухоў. — На мой погляд, гэта істотнае парушэнне Канстытуцыі, якое прыводзіць да таго, што нельга лічыць законным прызначэнне прэм’ер-міністра».

Працэдура прызначэння прэм’ера, кажа Пастухоў, мусіць быць такой: у парламенце мае прайсці абмеркаванне прычын адстаўкі папярэдніка і праграмы дзейнасці кандыдата, выступ кандыдата ў прэм’еры з праграмай дзейнасці. Працэс «не такі хуткі і не такі просты, як нам спрабавалі прадставіць», дадае ён.

Ці магчыма выправіць «збой» з прызначэннем чалавека на пасаду, другую па значнасці ў дзяржаве? Пастухоў мяркуе, што тэарэтычна «можна выкруціцца», «юрысты могуць знайсці выйсце з любой сітуацыі».

«Але ў дадзеным выпадку гэта ўжо канстатавана, даведзена да грамадзкасці, — рэзюмуе Пастухоў прызначэнне прэм’ера ў абыход Палаты прадстаўнікоў. — Цяпер даваць задні ход будзе непрыгожа. Сітуацыю можна было б як-небудзь выправіць, але не думаю, што кіраўнік дзяржавы будзе звяртаць увагу на такія «дробязі» ў двукоссі».

Апытанка

Каментары34

Цяпер чытаюць

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі31

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Усе навіны →
Усе навіны

«Чувак дзела сказаў». Людзі масава падтрымалі студэнта-афрыканца9

Вы выкідваеце чэкі з крамаў у макулатуру? Вы жорстка памыляліся3

«Я дзейнічаў паспешліва і дапусціў некалькі памылак». Сяргей Ціханоўскі запісаў відэа пра 100 дзён на волі60

У Мінску прадаюць кватэру за $2,3 мільёна. Што прапаноўваюць за такія шалёныя грошы? ШМАТ ФОТА10

У Офісе Ціханоўскай пракаментавалі рашэнне знізіць узровень яе фізічнай аховы ў Літве17

Беларус прапусціў стартавы матч у НХЛ. У яго няма амерыканскай візы

Эксперты назвалі тры бытавыя прыборы, якія ні ў якім разе нельга ўключаць праз падаўжальнік12

«Падумаў, што недзе побач мядзведзь». Нобелеўскаму лаўрэату ў лічбавым дэтоксе ўсё ж паведамілі пра ўзнагароду2

Крык душы Жыгара пра групу Кавалеўскага: Гучаць заявы, што Лукашэнка легітымны прэзідэнт, хоць і не абраны дэмакратычна62

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі31

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць