Улада1818

Лукашэнка: Размовы пра ядзерную зброю, пра размахванні ракетамі шкодныя

Размовы і дыялогі, якія вядуцца наконт пытання вырашэння канфлікту ва Украіне, сёння ўжо не дапамагаюць і прывядуць да яшчэ большага канфлікту. Так пракаментаваў пытанне старшыні Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы Вольфганга Ішынгера Аляксандр Лукашэнка.

На яго думку, сёння, каб дамагчыся прагрэсу ў вырашэнні канфлікту на ўсходзе Украіны, неабходна паказаць хоць які-небудзь вынік.

— Мы ўжо з нагоды Данбаса прагаварылі столькі, што некаторых дзелавых людзей ужо ванітавала. Сёння, каб дамагчыся чагосьці, патрэбен вынік, хоць паўкрока, каб людзі паверылі, што там можна нешта зрабіць. А той дыялог, які ідзе цяпер, прывядзе да яшчэ большага канфлікту. Людзі, расчараваныя ў тым, што можна нешта вырашыць, возьмуцца за зброю. Я ўжо мала веру, што гэта можна спыніць, бо там пачаліся пастаўкі фактычна смяротнай зброі. Як гэта можна спыніць? Калі старэйшы брат ваш на гэта пойдзе (ЗША). Калі зброя туды ўжо абы-дзе, трэба зрабіць так, каб яна не стала страляць, — сказаў Лукашэнка.

Ён нагадаў, што пасля Другой сусветнай вайны краіны, якія ваявалі паміж сабой, змаглі наладзіць адносіны.

— Зусім нядаўна мы з вамі, з Германіяй, ваявалі, а сёння сядзім і размаўляем. Але там, ва Украіне, такога канфлікту няма, а дамовіцца не могуць. Значыць гэтая вайна ва Украіне камусьці патрэбна, — сказаў Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка таксама пракаментаваў рашэнне Польшчы аб размяшчэнні на яе тэрыторыі «форта Трампа». Ён лічыць, што Расія і Беларусь не могуць не рэагаваць на гэта.

— Мы не ідыёты і, вядома, на гэта рэагуем, з нашым галоўным саюзнікам думаем, як супрацьстаяць усяму гэтаму і знайсці адэкватны адказ у гэтай сітуацыі. Мы не такія багатыя з Расіяй, але мы, вядома, пра гэта думаем, хоць не хацелася б, нам ёсць на што траціць грошы.

А Трамп наўрад ці думае пра тое, што ёсць такая маленькая Беларусь, што тут людзі жывуць. Я быў прыхільнікам Трампа, але цяпер мне здаецца, што гэта ўсё гульня. Але такія размовы пра ядзерную зброю, пра размахванні ракетамі шкодныя, а Дональд гэтага, як малады палітык, не разумее, - сказаў Лукашэнка.

Каментары18

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ9

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі і Трамп збіраюцца абмеркаваць пастаўкі амерыканскай зброі ва Украіну

Расійскі летні наступ: як змянілася сітуацыя ва Украіне за месяц у чэрвені1

Невядомыя называюцца журналістамі жоўтай прэсы і пішуць беларусам з прапановай уступіць у каманду Сяргея Ціханоўскага16

Стала вядома пра вызваленне прэс-сакратара А1 Мікалая Брэдзелева6

На фронце загінуў намеснік галоўнакамандуючага ВМФ Расіі 6

Заўтра стане халадней, а з нядзелі зноў горача11

У Палтаве паказалі наступствы ўдару па горадзе

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня34

Форвард зборнай Партугаліі і «Ліверпуля» Дыёгу Жота загінуў у аўтакатастрофе праз некалькі дзён пасля свайго вяселля1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ9

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць