Грамадства

Некаторыя непаўналетнія спыняюць удзел у галадоўцы

Восьмы дзень працягваецца масавая моладзевая галадоўка пратэсту. У ёй бяруць удзел каля 40 актывістаў зь Менску, Салігорску, Горадні, Жодзіна, Ліды і ўкраінскага Луцку. Галадоўнікі патрабуюць спыніць крымінальны перасьлед актывістаў «Маладога фронту», а таксама вызваліць палітычных зьняволеных у Беларусі. Сёньня частка непаўналетніх удзельнікаў акцыі спынілі галадоўку.

Сёньня кіраўніцтва «Маладога фронту» заклікала ўсіх няпоўнагадовых актывістаў спыніць удзел у галадоўцы.

Гаворыць лідэр арганізацыі Зьміцер Дашкевіч:

(Дашкевіч: ) «Захапляючыся мужнасьцю і рашучасьцю гэтых хлопцаў і дзяўчат, мы ня можам браць на сябе такой вялікай адказнасьці за іх здароўе і жыцьцё. І ўжо вядома, што цяпер некаторыя няпоўнагадовыя спыняюць свой удзел у гэтай акцыі. Далей акцыя будзе працягвацца паўнагадовымі актывістамі».

Зьміцер Дашкевіч кажа, што колькасьць удзельнікаў галадоўкі ня толькі не паменшыцца, але і будзе расьці, паколькі да акцыі штодня далучаюцца новыя людзі з розных куткоў Беларусі. 19-гадовы мянчук Аляксей Янушэўскі галадае ўжо восьмы дзень у сваёй кватэры.

(Янушэўскі: ) «Адчуваю сябе больш-менш нармальна. Ёсьць стомленасьць. Я ня надта аптымістычна стаўлюся да таго, ці пойдуць улады на нейкія кампрамісы, але тое, што грамадзтва ў Беларусі і за межамі нашай краіны будзе ведаць пра тое, што ў Беларусі галадае моладзь, і што гэта ўжо апошні крок, на які можна пайсьці, – гэта дасьць нейкі плён».

Галадоўнікі ў Жодзіне ўжо адчулі рэакцыю ўладаў, але не датычна выкананьня патрабаваньняў спыніць крымінальны перасьлед апазыцыйнай моладзі. Гаворыць Зьміцер Чарткоў:

(Чарткоў: ) «Нас шукаў намесьнік кіраўніка міліцыі. Сёньня ўжо тэлефанавалі з КДБ. Таксама спрабуюць даведацца, што мы робім і як».

Сам Зьміцер Чарткоў галадае дома ўжо чацьверты дзень, а вось моладзевы актывіст Сяржук Давідзенка вымушаны спалучаць галадоўку з працай на прадпрыемстве «БелАЗ».

(Давідзенка: ) «Я электраманцёр. Імкнуся шмат ня рухацца, захоўваю энэргію».

(Карэспандэнтка: ) «Як вашыя калегі ставяцца да таго, што вы трымаеце галадоўку?»

(Давідзенка: ) «Тут такі кантынгент, што палітыкай не цікавіцца. Ніхто не разумее, дзеля чаго мы гэта робім».

Студэнт філялягічнага факультэту Гарадзенскага ўнівэрсытэту Зьміцер Цесьлянок гэтаксама вымушаны спалучаць галадоўку са здачай іспытаў.

(Цесьлянок: ) «Безумоўна, складана, але ўжываю мёд і гатаваную ваду. Людзі па-рознаму рэагуюць. Адныя кажуць – трымайцеся, другія – спыняйце».

Як паведаміў Радыё Свабода лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч, на гэтым тыдні плянуецца стварыць агульны цэнтар галадоўкі, і тады ўсе ўдзельнікі акцыі будуць знаходзіцца разам у адным памяшканьні ў Менску.

Удзельнікі акцыі накіруюць зварот у адміністрацыю прэзыдэнта, КДБ і МУС з наступнымі патрабаваньнямі: спыніць крымінальныя справы супраць лідэраў «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча, Барыса Гарэцкага, Сержука Лісічонка, Сержука Марчыка й Алега Корбана, а таксама адмяніць незаконныя прысуды й неадкладна вызваліць Артура Фінькевіча, Паўла Севярынца, Мікалая Статкевіча, Андрэя Клімава, Мікалая Астрэйку, Эніру Браніцкую, Аляксандра Шалайку, Цімафея Дранчука, Зьмітра Зубра, Аляксандра Казакова.

Выстаўленыя і дадатковыя патрабаваньні: аднавіць на вучобе выключанага з салігорскага ПТВ №72 Максіма Сяменчыка і выключанага зь Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту Аляксея Янушэўскага.

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Усе навіны →
Усе навіны

Выступ гурта «Тэхналогія», які планаваўся сёння ў Плешчаніцах, адменены3

Кучук: Я два разы плакаў у камеры наўзрыд, каб зняць псіхалагічную напругу

Ціханоўская ляціць у ЗША. Што там плануецца?13

У вёсцы пад Мінскам прадаюць катэдж з лазняй, падобнай на гасцінічны нумар1

У манастыр Наталля Пяткевіч падабрала да хустачкі французскае паліто18

У Падмаскоўі загінуў кіраўнік кампаніі-пастаўшчыка кампазітных матэрыялаў для МС-21 і паранены будаўнік касмічнага цэнтра, адкрытага Пуціным3

Кібератака паралізавала працу аэрапортаў па ўсёй Еўропе2

У Траецкім прадмесці Мінска прадаецца кватэра плошчай 118 квадратаў1

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць