Музыка

TuzinFM выдаў альбом памяці Міхала Анемпадыстава АЎДЫЯ

На гадавіну сьмерці рок-паэта Міхала Анемпадыстава на TuzinFM прэзэнтаваны аўдыёрэліз, у які ўвайшлі песьні на ягоныя словы ў выкананьні Лявона Вольскага, Касі Камоцкай і Зьмітра Вайцюшкевіча.

«Гэты запіс рабіўся ў абставінах вялікага шоку. На чацьвёрты дзень, калі Міхал Анемпадыстаў пайшоў у іншы сьвет. І мы не маглі не адгукнуцца на ягоны сыход. Быў дадатковы, трэці запар здымачны дзень на пляцоўцы Belsat Music Live. Вядома ж, не заплянаваны загадзя. Падавалася, што ўся каманда мелася быць змучанай дарэшты. Але нейкая незвычайная энэргетыка адчувалася ў гэты дзень. Як сказаў нехта з нашае каманды, было такое адчуваньне, што Міхал недзе тут побач, назірае за працэсам, па-свойму ўсьміхаецца і надае нам сілы. Кожны з удзельнікаў здымак тады зрабіў проста неверагоднае, каб запіс адбыўся на належным узроўні і своечасова пабачыў сьвет», — гаворыцца ў рэлізе.

За сем гадзінаў у студыі тады былі запісаныя ўжывую 7 песень. Частка зь іх яшчэ не гучала ў электрычнасьці ў гэтым стагодзьдзі. Вялікую ролю сыграў прафэсіяналізм музыкаў гурта Лявона Вольскага — Алеся-Францішка Мышкевіча і Паўла Трыпуця, да іх далучыліся Міхаіл Пенда і Канстанцін Гарачы. Літаральна за двое сутак яны развучылі ўвесь матэрыял, так што кожная песьня прагучала ў поўным гуку. Выдатна спрацавалі, нягледзячы на абставіны і сумную нагоду, і самі выканаўцы. Запіс і зьвядзеньне зрабіў Андрэй Акатаў.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»3

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбак на Прыпяці выцягнуў таўсталобіка вагой за 25 кілаграм2

Украіна атакавала вайсковы завод у Чувашыі1

Ці можна есці прарослую бульбу, цыбулю і часнок?3

Дыпламатычны дарадца Ціханоўскай расказаў, навошта яму званіў Борыс Джонсан4

ДАІ будзе выкарыстоўваць новыя камеры ў Мінску — для кантролю спынення і стаянкі1

Мінскую Серабранку чакаюць маштабныя змены3

Экс-палітвязень расказаў, як атрымаў мікраінфаркт падчас суда1

Мужчыну забіла маланка ў Столінскім раёне

«Гэта шлях адзіночкі». Беларус большую частку жыцця праводзіць у вандроўках — наведаў ужо амаль 500 аб’ектаў ЮНЕСКА19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»3

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць