Грамадства3434

Дэпутатка Няхайчык падтрымала забарону мабільнікаў у школах: Хай бацькі кантралююць дзяцей праз смарт-гадзіннікі

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Аксана Няхайчык прапанавала, каб школьнікі карысталіся не мабільнікамі, а смарт-гадзіннікамі.

Аксана Няхайчык. Фота house.gov.by

Гэтак яна пракаментавала агенцтву «Мінск-Навіны» ідэю Міністэрства адукацыі абмежаваць выкарыстанне ў школах мабільных тэлефонаў.

«Лічу, гэта правільны і, бясспрэчна, карысны падыход. Вучні малодшых класаў праводзяць перапынкі, уткнуўшыся ў экраны смартфонаў, старшакласнікі нярэдка «вісяць» у інтэрнэце нават падчас урокаў. Абмежаванне карыстання мабільнымі дазволіць засцерагчы дзяцей ад некантраляванага наведвання сеціва.

Безумоўна, многія мамы і таты імкнуцца пастаянна быць на сувязі са сваім дзіцём, удакладняць яго месцазнаходжанне. Але ў гэтым канкрэтным выпадку мабільніку ёсць годная альтэрнатыва — смарт-гадзіннікі, якія дазваляюць кантраляваць знаходжанне дзіцяці ў любым пункце горада.

Адзінае пытанне, якое неабходна старанна прапрацаваць, — гэта абсталяванне месцаў для захоўвання гаджэтаў».

***

Смарт-гадзіннік — наручная прылада, якая не толькі дазваляе сачыць за часам, але і мае дадатковыя функцыі. Напрыклад, падлічвае колькасць пройдзеных крокаў, мае камеру. Аднак смарт-гадзіннікі ўсё адно звычайна прывязаныя да мабільніка.

***

52-гадовая Аксана Няхайчык — дэпутатка ад сталічнага мікрараёна Шабаны. Працавала настаўніцай фізікі, пасля завучам у мінскіх школах. Далей рабіла кар'еру ва ўпраўленні адукацыі адміністрацыі Заводскага раёна Мінска, узначальвала раённую арганізацыю «Белай Русі».

Каментары34

Цяпер чытаюць

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?4

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?

Усе навіны →
Усе навіны

У Друскеніках знойдзены метэазонд з 1400 пачкамі кантрабандных цыгарэт3

Гэта прышчэпка можа выратаваць жанчын ад аднаго з відаў раку. Усё, што трэба ведаць пра вакцынацыю ад віруса папіломы чалавека4

Беларусбанк працягнуў акцыю па крэдытах на новабудоўлі

Мост з вуліцы Маскоўскай да плошчы Незалежнасці ў Мінску адкрыты3

Як Коля Лукашэнка наведаў краму пад Оршай і ўчыніў пярэпалах22

Пратэсты пасля прэзідэнцкіх выбараў у Танзаніі: сотні загінулых4

Спецназ ГУР высадзіўся ў Пакроўску для стабілізацыі сітуацыі1

Трамп адмовіўся выключыць Венгрыю з санкцый супраць расійскай нафты7

Прынц Эндру перастаў быць нават і прынцам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?4

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць