Нерухомасць77

Натхненнем ізноў стала Беларусь. Архітэктар царквы ў Лондане спраектаваў будынак для дылера Rolls-Royce і Bentley ФОТА

Архітэктар Цзывай Со, той самы, які спраектаваў беларускую ўніяцкую царкву ў Лондане, распрацаваў дызайн новага галоўнага офіса ў Сюрэі (Вялікабрытанія) для найстарэйшага ў свеце дылера і рэстаўратара вінтажных Rolls-Royce і Bentley. 

Фота новага праекта.

Як піша часопіс Architects' Journal, будынак памерам 3716 квадратных метраў для Frank Dale & Stepsons узвядуць у індустрыяльным раёне, датаваным 1920-мі гадамі. Там змесціцца офіс кампаніі, шоу-рум і аўтамайстэрня. Чакаецца, што праект скончаць у 2020-м.

Будынак задуманы так, каб палепшыць узровень абслугоўвання кліентаў і дазволіць убачыць, як вінтажныя аўтамабілі Rolls Royces і Bentley аднаўляюцца. Наведнікі будуць перамяшчацца з шоу-рума на першым паверсе праз мост на верхні паверх да абліцаваных празрыстым полікарбанатам памяшканняў аўтамайстэрняў, дзе яны змогуць назіраць за працэсам рэстаўрацыі.

Архітэктурнае бюро Цзывая Со Spheron Architects ужо атрымала дазвол мясцовай улады на будаўніцтва.

Цзывай Со расказаў, што яго натхнілі беларускія будынкі пачатку ХХ стагоддзя ў стылі канструктывізм, якія ён убачыў падчас сваіх паездак у «сінявокую». У папярэдніх інтэрв’ю архітэктар таксама захапляўся талентам Іосіфа Лангбарда, аўтара канструктывісцкага будынка ўрада.

Архітэктар Цзывай Со. Фота Сашы Белавокай.

На новы праект Цзывая Со, магчыма, натхнілі будынак былой Нацыянальнай бібліятэкі, а таксама старой фабрыкі-кухні ў Мінску. Архітэктар падтрымлівае трывалыя сувязі з Беларуссю і ў цяперашні час працуе з Фондам Яўрэйскай спадчыны ў Вялікабрытаніі і сям'ёй Наташы Каплінскі, спрабуючы захаваць Слонімскую сінагогу ХVІІ стагоддзя.

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Усе навіны →
Усе навіны

На матч медыялігі ў Мінску прададзена 27 тысяч квіткоў2

Вядучая СТБ каталася на расійскіх нумарах, якія нехта прыляпіў на скотч — і не ведала пра гэта. Цуд растлумачылі ў 1024

Трупы хатніх жывёл пачалі знаходзіць у Мінску2

Выступ гурта «Тэхналогія», які планаваўся сёння ў Плешчаніцах, адменены3

Кучук: Я два разы плакаў у камеры наўзрыд, каб зняць псіхалагічную напругу

Ціханоўская ляціць у ЗША. Што там плануецца?13

У вёсцы пад Мінскам прадаюць катэдж з лазняй, падобнай на гасцінічны нумар1

У манастыр Наталля Пяткевіч падабрала да хустачкі французскае паліто18

У Падмаскоўі загінуў кіраўнік кампаніі-пастаўшчыка кампазітных матэрыялаў для МС-21 і паранены будаўнік касмічнага цэнтра, адкрытага Пуціным3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць