Грамадства1111

«Мама баялася адпускаць». Як магілёўскі школьнік адзін падарожнічае па Беларусі на цягніках

Магілёўскаму школьніку Даніілу Халейку 15 гадоў. З іх апошнія пяць ён падарожнічае па Беларусі. У тым ліку самастойна: сядае ў цягнік ды імчыцца ў Пінск ці Крычаў. Хлопец падлічыў, што яго чыгуначны «прабег» па краіне ўжо пераваліў за 10 тысяч кіламетраў.

У Нацыянальным мастацкім музеі.

Па Беларусі Данііл ездзіць з 10 гадоў. Спачатку з татам, а потым сам. Першым пунктам, куды дабіраўся адзін, была вёска Дары́, дзе жыве бабуля, — ад Магілёва да яе ўсяго 15 хвілін на цягніку. Пасля хлопчык аб’ездзіў суседнія вёскі, а праз пару гадоў пераключыўся на райцэнтры.

— Падарожнічаў адзін, бо сяброў, на жаль, не адпускалі бацькі: маўляў, небяспечна. Падрасцеш — потым паедзеш. Мой бацька нармальна ставіўся да майго захаплення. Маці, канечне, баялася і не хацела адпускаць. Ну а потым ужо ганарылася, што я падарожнічаю. Наогул я заўсёды быў самастойным: бабулі дапамагаў, усе лекі ведаў, — расказвае хлопец.

Каб мама не хвалявалася, па першым часе ён адсылаў ёй фота па вайберы ці тэлефанаваў па відэасувязі. Сам жа, калі прыязджае ў незнаёмы горад, ні кроплі не перажывае: «Ёсць навігатар у тэлефоне, таму ў мяне няма страху, што я недзе заблукаю. І людзі заўсёды дапамагаюць: неяк нават у касцёл мяне звазілі, пабылі бясплатнымі экскурсаводамі».

«З'ездзіць у Бабруйск і не сфатаграфавацца з бабром — усё роўна што прайсці міма Эйфелевай вежы і нават не зірнуць на яе», — падпісаў Данііл гэты здымак у сацсетках.

Чаму падарожнічае чыгункай? Данііл усміхаецца: падабаецца гарбата ў падшклянніках і танныя квіткі. Плюс ты едзеш не па трасе, а праз гарады — ёсць магчымасць глянуць на іх мімаходам.

Падлетак успамінае, як аднойчы правадніца не хацела пускаць яго ў вагон праз узрост. Давялося паклікаць начальніка цягніка, каб вырашыць сітуацыю і даехаць дадому.

Сярод гарадоў, дзе Данііл ужо пабываў, — Шклоў, Чавусы, Крычаў, Асіповічы, Нясвіж, Быхаў, Бабруйск. Плюс усе абласныя цэнтры. Галоўны крытэрый пры выбары маршруту — даступнасць. У ідэале — каб было не больш за адну перасадку. Да адных паездак падлетак старанна рыхтуецца, у другія выпраўляецца спантанна. «Вось нядаўна нехта параіў: з’ездзі ў Полацк. Я пайшоў, купіў квіток і назаўтра ўжо быў там».

У Гомелі.

— Кожны горад унікальны. І мясцовыя жыхары таксама, — заўважае хлопец. — У Крычаве, напрыклад, больш рускамоўнае насельніцтва, а калі паехаць у вёску пад Пінскам пачуеш зусім іншую гаворку. Я спачатку наогул не разумеў нічога, што там кажуць! Нейкі польска-ўкраінскі акцэнт. А потым мая цётка, якая там жыве, навучыла.

У найбліжэйшых планах Данііла — наведаць Тураў і Мір. А пакуль з убачанага ў яго топ беларускіх славутасцяў уваходзяць Нясвіжскі замак, касцёлы ў Пінску ды Гродне і ратуша ў Магілёве.

Грошы на падарожжы хлопец адкладае з падораных на дзень народзінаў.

— Ведаю, што мае сябры збіраюць грошы на прыстаўку, новы тэлефон ці камп’ютар. У мяне звычайны тэлефон — не было ніколі мэты бегчы за дзясятым айфонам. Я лепш атрымаю больш уражанняў ад паездак і, калі стану дарослым, буду расказваць пра гэта сваім дзецям.

У Быхаве (2016 год).

Цяпер пра Беларусь падлетак распавядае замежнікам, калі бывае ў іншых краінах разам з бацькамі ці класам.

— Быў выпадак, калі ў мяне запытвалі пра месцы, дзе б не было турыстаў, каб пабачыць Беларусь як яна ёсць. Раіў наведаць вёскі на Палессі. Замежнікі прапанавалі разам з’ездзіць туды, калі будуць у Беларусі. Думаю, што было б цікава.

Хлопец упэўнены, што падарожнічаць па сваёй краіне павінен кожны, каб не было сорамна, што не ведаеш роднага краю. Але сярод яго знаёмых ўнутраным турызмам займаюцца нямногія.

— Часцей за ўсё гэта проста лянота, — разважае падлетак. — Кажуць, няма часу — але ёсць жа час ва «Укантакце» пасядзець.

Сам Данііл у камп'ютары сядзець не любіць. Апроч падарожжаў, у яго ёсць яшчэ адно хобі — пасткросінг. Для перапіскі выбірае паштоўкі з выявамі Беларусі, каб больш замежнікаў ведала пра нашу радзіму.

У штодзённым жыцці хлопец размаўляе па-беларуску. Цалкам перайшоў на родную мову год таму — для алімпіядніка па беларускай мове і літаратуры гэта не было складана.

— Я разумею, што мова — гэта ідэнтыфікацыя нашай нацыі, — тлумачыць свой крок падлетак. — Бацькі размаўляюць па-руску, але добра паставіліся да майго рашэння. У Магілёве неяк сустрэў беларускамоўнага кандуктара — для нас гэта рэдкасць. Горад недалёка ад расійскай мяжы, таму вельмі нязвыкла чуць родную мову. У Мінску інакш: калі я прыязджаю ці тэлефаную туды, ні ў кога няма здзіўлення, што я размаўляю па-беларуску.

З неразуменнем у крамах ці іншых установах Данііл ужо сутыкаўся.

— Я гэтыя моманты стараюся вырашаць мірна. Але калі мне хамяць, кажуць «размаўляйце на нармальнай, чалавечай мове», прашу кнігу скаргаў і прапаноў або пішу электронны зварот у райвыканкам, гарвыканкам, каб гэтага супрацоўніка прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 9.22 [Кодэкса ад адміністрацыйных правапарушэннях] аб мовах.

Хлопец вучыцца ў Магілёўскім дзяржаўным абласным ліцэі №1 — з верасня пойдзе ў філалагічны клас з паглыбленым вывучэннем беларускай мовы і літаратуры. Пасля збіраецца атрымаць адукацыю журналіста. Але звязаць жыццё марыць з падарожжамі.

— Вельмі хачу працаваць на самалётах бортправадніком. Не вырашыў, будзе гэта «Белавія» ці «Эмірэйтс». Але ведаю, што ў «Эмірэйтс», калі бортправаднік прылятае ў нейкую краіну, то часам застаецца ў горадзе на 2-3 дні, і авіякампанія прапаноўвае пападарожнічаць, арганізоўвае экскурсіі. Мне такі расклад падабаецца.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны11

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Усе навіны →
Усе навіны

Магчыма, менавіта тут была вязніца Кейстута. Археолаг прыадкрывае сакрэты Крэўскага замка15

Як мінімум 68 мігрантаў загінулі ля берагоў Емена ў выніку крушэння лодкі, дзясяткі зніклі без вестак3

Расія моцна пашкодзіла важны мост у Херсоне. Ці кажа гэта пра падрыхтоўку да дэсанту на правы бераг?2

Лукашысты вераць, што змогуць зняць санкцыі ні за што. Гэта рэальна?25

У Вільні ў смеццевым кантэйнеры непадалёк ад амбасады Расіі знайшлі часткі цела забітага падлетка8

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?10

Японцы з дапамогай 3D-друку пабудавалі дом з зямлі, а не бетону1

У Беларусі з'явілася вакансія з заробкам 33 тысячы рублёў. Каго шукаюць?1

У Празе на хакейным турніры на лёд выбегла раз'юшаная маці аднаго з гульцоў ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны11

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць