Здарэнні99

У Лунінцы ўнук зарэзаў дзеда за заўвагу

Адбылося ўсё ў ноч на 25 кастрычніка.

18-гадовы Павел Ярамеевіч улетку скончыў мясцовы палітэхнічны каледж. Пасля працаваў токарам у адной з будаўнічых арганізацый Лунінца, як паведамляе «Медыя-Палессе». Паводле ацэнкі калегаў, стараннасцю не вылучаўся, затое меў творчую натуру.

Павел падчас вучобы ў каледжы

Хлопчыка яшчэ немаўлём кінула маці. Бацькоў, якіх пазбавілі правоў, яму замянілі бабуля з дзядулем.

«Хлопец сканчаў каледж, калі бабуля прыйшла прасіць уладкаваць яго на адпрацоўку, — распавяла «Медыя-Палессю» калега па працы і даўняя знаёмая хлопца. — Я пераканала начальства прыняць яго, бо ведала хлопчыка ад самага нараджэння — мы разам знаходзіліся ў радзільні з яго маці. Яна маці-зязюля, кінула сына, калі яму 7-8 месяцаў было. Бацьку ён таксама не асабліва быў патрэбны. Абаіх бацькоў пазбавілі правоў. А бабуля з дзядулем ўсё рабілі для любімага дзіцяці… Пасля таго, як уладкаваўся да нас, знік на некалькі месяцаў. З'явіўся толькі ў верасні. У выніку крыху больш за месяц адпрацаваў».

У ноч на 25 кастрычніка Павел прыйшоў дадому нападпітку — у той дзень была зарплата. Дзед зрабіў унуку заўвагу. Не жадаючы слухаць павучанні, маладзён схапіўся за нож.

Міліцыю і хуткую дапамогу выклікала бабуля. Паўла затрымалі.

«Ён мог і заплечнік шпурнуць, і дзвярыма пляснуць. Яго апякункай была бабуля, мы з ёй увесь час кантактавалі. Ведалі сітуацыю хлопца, што расце без бацькоў, таму стараліся неяк мякчэй з ім. За час вучобы ў каледжы двойчы быў датычны да правапарушэнняў, звязаных з алкаголем. Калі закончыў вучобу, стаў выпіваць часцей. Ён увесь час хадзіў у чорным капюшоне, мы ўвесь час нагадвалі, што яго трэба здымаць на занятках. Часта ўжо пасля заканчэння вучобы прыходзіў да каледжу, сядзеў тут на лаўцы. Адзін або з сабакам.

Усе мы вельмі спачуваем бабулі. Яна сябе не шкадавала, усё рабіла, каб унук вырас годным чалавекам», — распавялі педагогі політэхнічнага каледжа «Медыя-Палессю».

Каментары9

Цяпер чытаюць

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»11

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»

Усе навіны →
Усе навіны

У Новай Зеландыі бацька забраў траіх дзяцей і чатыры гады жыў з імі ў лесе. Ён загінуў у выніку перастрэлкі з паліцыяй2

Дзяўчаты ламаюць сабе ногі, каб паменшыць рост — лічыцца, што аперацыя дапаможа знайсці каханне6

Палітвязень Паднябенны павесіўся ў ШІЗА магілёўскай калоніі4

Польшча збірае экстранную раду бяспекі6

Зяленскі: Пуцін сказаў Трампу, што захопіць Данбас за тры-чатыры месяцы2

«Гэта акт вайны»: кангрэсмен ЗША заявіў, што Расія атакавала НАТА10

Беларуска вярнулася з Польшчы і купіла сельскую школу, дзе раней вучылася — што яна там робіць?17

У Польшчы працуе каля 117 тысяч беларусаў3

Што робіцца з выездам з Беларусі раніцай у сераду?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»11

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць