Меркаванні77

Вышэйшая адукацыя ў ЗША: у чым цымес

Я цяпер часова знаходжуся ў ЗША і праводжу даследванні па ўласным праекце. Тэрмін майго знаходжання тут падыходзіць да канца, так што я паставіла сабе мэтай паназіраць за навучальным працэсам, каб потым можна было штосьці выкарыстаць у родным універсітэце.

Я цяпер часова знаходжуся ў ЗША і праводжу даследванні па ўласным праекце. Тэрмін майго знаходжання тут падыходзіць да канца, так што я паставіла сабе мэтай паназіраць за навучальным працэсам, каб потым можна было штосьці выкарыстаць у родным універсітэце.

Дзіўным для мяне было тое, што заняткі ва універсітэце пачынаюцца ў 6.30, сканчаюцца а 22‑й. Гэта зусім не звязана з бракам аўдыторыяў... Заняткі зранку – гэта пераважны заняткі па разнастайных відах фітнэсу (вельмі шмат студэнтаў займаецца).

Вячэрнія заняткі ‑‑ таксама фітнэс, а таксама дадатковая адукацыя на факультэце «далейшага навучання».

Хочаш вывучаць кітайскую філасофію, японскую мову, вышыванне крыжыкам, прыгатаванне піцы, лічбавую фатаграфію, стварэнне Сусвету, дыферэнцыяльныя ўраўненні – рэгіструйся ў адпаведным дэканаце і вучыся. Калі ў спісе класаў няма таго, што ты хочаш, напішы ў дэканат факультэта «далейшага навучання», яны паспрабуюць арганізаваць.

Калі нейкі курс абвешчаны на семестр, але ніхто на яго не рэгіструецца, то курс адмяняецца.

Універсітэт працуе ўвесь год. У яго тры семестры – восеньскі, веснавы і летні.

З тае прычыны, што летні семестр крыху карацейшы, то кожны занятак ідзе на 10 хвілін болей (звычайна 50 хвіл., а ўлетку 60 хвіл.). Такім чынам выраўніваецца аб’ём часу, выдаткаваны на вывучэнне прадмету ў розныя семестры. Адпаведна, выкладчыкі плануюць сабе адпачынак і заняткі як каму зручна.

Праграма бакалаўра складае прыблізна 130 так званых «крэдытаў» (1 крэдыт у пераліку на нашыя акадэмічныя гадзіны складае 20 ак. гадз.).
З 130 «крэдытаў» па розных спецыяльнасцях ад 60 да 80 крэдытаў складае прафесійная падрыхтоўка.

На кожным факультэце ёсць «дарадца па адукацыі».

Ён/яна складае для студэнтаў тыя самыя «індывідуальныя адукацыйныя траекторыі», пра якіх зараз так шмат кажацца. То бок некаторыя прадметы можна вывучаць толькі пасля вывучэння нейкіх іншых курсаў, для іншых гэта не так істотна.

Выходзіць, што 50‑70 крэдытаў (40‑50% ад агульнага аб’ёму) студэнт можа выкарыстаць на самаадукацыяю па тых прадметах, якія яго цікавяць ‑‑ кітайская філасофія, японская мова і г.д., глядзі вышэй па спісе...

Калі студэнт вырашыў вывучаць філасофію, то ён ужо звяртаецца не да свайго «дарадцы па адукацыі», а ідзе на адпаведны факультэт і размаўляе з «дарадцам» па філасофіі.

Такім чынам, абавязковымі з’яўляюцца толькі прафесійныя прадметы, усё астатняе – справа густу і інтарэсу студэнта.

Калі ж студэнт вельмі цікаўны і хоча вывучаць усё, а гадзінаў яму не стае, ён можа ўзяць дадатковыя заняткі, але ўжо за дадатковую аплату.

Цікава тое, што ў студэнтаў няма сваёй «групы». На адном прадмеце яны сустракаюцца з аднімі, на іншым – з іншымі, няма ніякіх старастаў.
Студэнты прызвычайваюцца да самастойнасці, вучацца хутка знаёміцца, наладжваць кантакты і г.д.

Як жа арганізаваны кантроль ведаў?

Я наведала прамежкавы іспыт па вялікім курсе. Студэнты павінны былі здаваць тую частку прадмету, якую яны ўжо «прайшлі».

Як гэта выглядала? Вялікія аўдыторыя, прыблізна 100 студэнтаў. Усе расселіся на вялікай адлегласці адзін ад аднаго. Выкладчык раздаў стандартныя карткі адказаў (толькі адзначаць 1а, 2б і г.д.) і пытанні. Карткі адказаў разлічаныя на аўтаматычную апрацоўку, на іх фіксуюцца толькі адказы ( а таксама прозвшча, дата, прадмет). Усе вылічэнні і іншыя неабходныя дзеянні можна рабіць на пытаннях, іх таксама неабходна здаць у канцы іспыту.

Агулам было 50 пытанняў.

З іх 30 – трэба было вызначыць, правільнае гэта сцверджанне ці не. З майго пункту гледжання, гэта менавіта пытанні на разуменне, бо няправільным сцвярджэнням хітры выкладчык імкнуўся надаць «праўдападобны» выгляд. Яшчэ 15 пытанняў мелі 5 варыянтаў адказаў і трэба было выбраць адзіны верны. То бок гэта пытанні на канкрэтныя веды.

І апошнія 5 пытанняў былі, па сутнасці, задачамі – была сфармуляваная праблема з дакладнымі зыходнымі дадзенымі. Неабходна было зрабіць вылічэнні і атрымаць канкрэтны вынік (на выбар прапаноўвалася некалькі адказаў).

У час іспыту стаяла мёртвая цішыня, ніхто не перамаўляўся, ніхто не падглядаў.

Першыя студэнты пачалі здаваць запоўненыя аркушы праз 25 хвілінаў. Апошняму спатрэбілася каля 70 хвілінаў. Такім чынам, усё было зроблена ў неабходны час (усяго давалася 1 гадз. 20 хвіл.).

Калі казаць шчыра, я была ў захапленні ‑‑ за 1 гадзіну 100 студэнтаў адказалі (ці паспрабавалі адказаць) на 50 пытанняў, потым выкладчык за 20 хвілінаў атрымаў поўныя вынікі іх адказаў, якія зафіксаваныя ў агульнай базе дадзеных, і дазволяць у далейшым вылічваць сярэднюю паспяховасць па гэтым курсе, па ўсіх прадметах і г.д.

З майго пункту гледжання, гэта цудоўны вынік і вельмі высокая эфектыўнасьць кантролю ведаў.

Студэнты вучацца вырашаць канкрэтныя праблемы, дакладна адрозніваць правільныя і няправільныя сцверджанні
(і не па «гульні вазаматораў» на твары выкладчыка...). Зразумела, што на 50 пытанняў немагчыма даць 50 правільных адказаў, на гэта ніхто і не разлічвае. Узровень 70‑80% лічыцца дастаткова высокім. Такі падыход зніжае нервознасць, боязь узяць «не той» білет.

Цалкам выключаюцца такія негатыўныя з’явы, як непрыязныя адносіны паміж выкладчыкам і студэнтам, я не кажу ўжо пра звычайныя злоўжыванні.

Гэта сапраўды кантроль ведаў. Прычым не толькі студэнта...

Такая форма кантролю патрабуе ад выкладчыка высокага прафесійнага ўзроўню, неабходнасці распрацоўкі адэкватных тэкстаў, іх перыядычнага абнаўлення, карацей, сапраўднай прафесійнай работы, а не яе імітацыі.

Каментары7

Цяпер чытаюць

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае8

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчына ў кафэ ў Грузіі сыграла для наведвальнікаў «Завіруху» ВІДЭА2

У Мінску пабудуюць мост, які злучыць Каменную горку і Ціміразева

«Прынялі рашэнне пакінуць». Айцішнікі жывуць за мяжой, а іх дзеці — у Беларусі5

«Хай спяць пад кустамі!» У Барысаве патрабуюць зрабіць штосьці з бяздомнымі на вакзале11

Расійскія ДРГ праніклі ў Пакроўск5

«Чакаю афіцыйных прабачэнняў». У беларускі згарэў адпачынак у Пакістане з‑за памылкі ў візе3

У Калінкавічах закрылі радзільнае аддзяленне — каб нарадзіць, трэба ехаць у іншы раён11

Прэзентацыю для Пуціна раздрукавалі гіганцкім шрыфтам ФОТА12

Былой сцюардэсе «Белавія» не падоўжылі ў Літве ДНЖ, палічыўшы пагрозай нацбяспецы. Яна 20 разоў з'ездзіла ў Беларусь24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае8

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць