Свет1212

Лідар амерыканскіх неанацыстаў з'ехаў у Расію. Адтуль ён каардынаваў злачынствы ў ЗША

46-гадовы амерыканец Рыналда Назара — неанацыст са стажам. Для прапаганды ў інтэрнэце, у тым ліку ў Telegram, ён выкарыстаў псеўданімы «Норман Спір» і «Раман Вульф». У 2018 годзе Назара стварыў The Base («Аснова») — адну з самых небяспечных ваенізаваных арганізацый, якія дзейнічалі да нядаўняга часу ў ЗША. Як высветліла Бі-бі-сі, прыкладна ў гэты ж час Назара са сваёй жонкай, грамадзянкай Расеі, пераехаў з Нью-Ёрка ў Санкт-Пецярбург.

Зараз арганізацыяй The Base займаецца ФБР: сямёра яе меркаваных удзельнікаў арыштаваныя і абвінавачаныя ў розных злачынствах, у тым ліку ў змове з мэтай забойства.

ФБР апісвае The Base як «расава матываваную ваенізаваную экстрэмісцкую групу», якая «імкнецца зрынуць урад ЗША, справакаваць расавую вайну і заснаваць этнадзяржаву для белай расы».

The Base набірала удзельнікаў праз інтэрнэт. Размова праходзіла ў абароненых месенджарах. Затым яны выязджалі на ваенныя зборы.

Сапраўднае імя лідара арганізацыі доўгі час заставалася невядомым. Аднак 24 студзеня выданне Guardian заявіла, што яго завуць Рыналда Назара. Бі-бі-сі па выніках уласнага расследавання прыйшла да аналагічнай высновы.

У твітары Назара называў сябе «Норман Спір», але на аватарцы выкарыстаў сваё сапраўднае фота.

Той жа мужчына — часам з барадой, часам без — на фотаздымках, якія апублікавалі жонка Рыналда Назара і яе сваякі ў расійскіх сацсетках. На адным са здымкаў Назара са сваёй расійскай сям'ёй, у цэнтры стала — пляшка гарэлкі і селядзец пад футрам.

Жонка Назара — расіянка. У 2008 годзе яна пераехала ў Нью-Ёрк і адзін час, згодна з яе рэзюмэ, працавала ў банку JPMorgan Chase. У 2012 годзе яна выйшла замуж за Назара, пара завяла двух дзяцей.

Назара ў купэйным вагоне Санкт-Пецярбург — Чэбаксары.

У Санкт-Пецярбургу Рыналда Назара даваў прыватныя ўрокі англійскай, аб'явы размяшчаў у інтэрнэце.

На адным з публічных відэа сямейства Назара едзе ў купэйным вагоне ў Чэбаксары — да цешчы Рыналда. Ён апрануты ў чорную футболку з выявай Уладзіміра Пуціна і надпісам на англійскай Russia, absolute power («Расія, абсалютная ўлада»); дакладна такія ж прадаюцца ў падземных пераходах Масквы.

У сацсетках «Норман Спір» публікаваў матэрыялы брытанскай неанацысцкай арганізацыі «Нацыянальнае дзеянне» (National Action), якая ў самой Брытаніі забароненая.

«Норман Спір» таксама захапляўся «Аль-Каідай» — тэрарыстычнай арганізацыяй, назва якой з арабскай перакладаецца як «Аснова», гэта значыць гэтак жа, як The Base.

У канцы 2019 года ФБР прадухіліла замах на забойства шлюбнай пары антыфашыстаў і іх дзяцей. Затрыманыя былі тры чалавекі — усе яны былі меркаванымі членамі The Base.

Пасля нядаўняга арышту ўдзельнікаў The Base «Раман Вульф» (ён жа «Норман Спір», ён жа Рыналда Назара) заявіў у Telegram-канале групоўкі: «Мы не сумеўшыся працягнем сваю барацьбу за выжыванне».

Каментары12

Цяпер чытаюць

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

Вынесены прысуд бацьку ў Краснаярскім краі, які атруціў сям'ю дыхлафосам — чацвёра дзяцей памерлі3

Жыхар Вілейкі злавіў сома вагой 44 кілаграмы — гэта рэкорд2

У Кальварыйскім касцёле ў Мінску вісіць укрыжаванне Хрыста, якое належала вялікаму князю Ягайлу?7

Трамп пракаментаваў рэзананснае забойства ў амерыканскім метро ўкраінскай дзяўчыны11

Беларуска балатавалася ў парламент Нарвегіі1

Дэмакраты апублікавалі запіску Эпштэйну, сцвярджаюць, што пад ёй подпіс Трампа3

Ці небяспечная дыета з нізкім утрыманнем солі гэтак жа, як і лішак солі?

Зборная Беларусі прайграла другі матч адбору да чэмпіянату свету9

У Аўстраліі дзед пайшоў у садок па ўнука, а прыйшоў дахаты з іншым дзіцём3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»75

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць