Выбары-202033

Фэйкавы канал ад імя Пракоп'ева распаўсюджвае тонкія фэйкі

Афіцыйны тэлеграм-канал рэстаратара, які стаў папулярным блогерам, — гэта t.me/RealVadimProkopiev. А фэйкавы канал мае іншы адрас.

«Митинг отменен. Власти не дадут согласия на официальное проведение! Это достоверная информация», — такая інфармацыя была распаўсюджаная каналам, які нібы належыць бізнэсоўцу Вадзіму Пракоп'еву. 

Многія пачалі шэрыць яе ў сваіх сацсетках.

Але калі прыгледзецца, то афіцыйны тэлеграм-канал рэстаратара, які стаў папулярным блогерам, — гэта https://t.me/RealVadimProkopiev. А той, які пашыраў дадзеную інфармацыю, мае іншы адрас.

Вялікі-мітынг канцэрт у парку Дружбы Народаў быў запланаваны на 6 жніўня камандай Святланы Ціханоўскай яшчэ тры тыдні таму. Аднак пасля таго як папярэдні мітынг Ціханоўскай там сабраў амаль 70 тысяч удзельнікаў, улады прыдумалі на гэтым месцы штодзённыя канцэрты. Гэта абсалютна пярэчыць заканадаўству, бо гэта адна з нешматлікіх пляцовак, прадугледжаных для выбарчых пікетаў. Зрэшты, улады занялі ўсе пляцоўкі ў горадзе.

Ціханоўская, каб пазбегчы правакацый, вырашыла сёння не склікаць людзей у парк Дружбы Народаў, а наведаць недалёкі Кіеўскі сквер а 19-й. Там адбудзецца свята «Дзень адчыненых дзвярэй устаноў дадатковай адукацыі».

А што ж фэйкавы канал «Пракоп'ева»? Ён заклікае «после работы всем, кто поддерживает Светлану Тихановскую и хотел пойти на митинг — пойти в церкви. Помолиться за нее, материализовать свое желание в святых стенах».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Польшча закрые мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Польшча закрые мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядомай прычына смерці палітвязня Андрэя Паднябеннага5

Падчас тэракту ў Іерусаліме загінуў рабін родам з Беларусі7

У Еўропе выкрылі беларускую шпіёнскую сетку. Арыштавалі былога кіраўніка малдаўскай контрразведкі9

Чэхія высылае беларускага дыпламата за шпіянаж6

Каб ЗША ўвялі санкцыі супраць Расіі, Еўропа павінна перастаць купляць расійскія нафту і газ11

У Беларусі прадаюць рэтрааўтамабіль амаль за 10 мільёнаў даляраў4

У Гомелі праходзіць фестываль пясочных скульптур ФОТЫ1

На вайне з Украінай загінуў першы расійскі кантрактнік 2007 года нараджэння2

Пад Гроднам у верасні раптам зацвілі яблыня і сліва ФОТАФАКТ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрые мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Польшча закрые мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць