Усяго патроху

Салавей

Калi салоўка заспявае на другi дзень пасля Ерамея‑запрагальнiка — будзеш з хлебам.

Калi салавей спявае на «голыя дрэвы», будзе няўрод на садавiну.

Салавей спявае ўсю ноч — будзе сонечны дзень.

Салаўi заспявалi перад Маўрай (16 мая) — вясна пачне квiтнець густа, спорна.

Маўра холад прыносiць.

Словазлучэнне «спявае, як салоўка» адносiлi да чалавека, якi валодаў талентам правiльна, прыгожа, ярка, эмацыянальна гаварыць. Таксама яго адносяць да спевакоў, якiя валодаюць цудоўнымi вакальнымi дадзенымi.

Выраз «вучыць салаўя спяваць» азначае займацца бессэнсоўнай справай, дарэмна страчваць час i сiлы.

Спевы салаўя каля хаты заўсёды сiмвалiзавалi шчасце i поспех.

У народзе лiчылi, што салавей пачынае спяваць, калi можа напiцца вады з бярозавага лiсця.

Звычайна час спеваў салаўя супадаў з яго шлюбным перыядам. Так салавей стаў сiмвалiзаваць каханне, любоўную лiрыку, адносiны памiж закаханымi.

Салаўя лавiлi i саджалi ў клеткi, каб у хаце гучала яго цудоўная песня. Але быў дзень, калi лавiць салаўёў катэгарычна забаранялася — на Ушэсце (40‑ы дзень пасля Вялiкадня). Лiчылася, хто будзе парушаць гэта правiла, той не будзе мець поспеху на працягу ўсяго года. У хрысцiянскай традыцыi ў спевах салаўя гучыць туга па небе i Богу.

У народзе прыкмячалi, што спеў салаўя сцiхае, калi ячмень завязваецца ў колас.

Лiчылася: той, хто з’есць язык салаўя, назаўсёды атрымае талент прываблiваць да сябе людзей сваёй гаворкай.

Аксана Катовіч, Янка Крук, Звязда

Каментары

Цяпер чытаюць

Што робяць з беларусамі, якіх арыштавалі, але не паспяваюць асудзіць за пратэсты. Ёсць два шляхі

Што робяць з беларусамі, якіх арыштавалі, але не паспяваюць асудзіць за пратэсты. Ёсць два шляхі

Усе навіны →
Усе навіны

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?13

Любіце піць вельмі гарачую гарбату? Рызыкуеце захварэць на рак1

Лявончык патлумачыў, чаму рассварыўся з Зазулінскай

Фрыдман: Калі Бяляцкі будзе вызвалены, Трамп прадставіць гэта як трыумф4

Трамп даў Пуціну яшчэ два тыдні і дапусціў, што запросіць яго на чэмпіянат свету па футболе11

Карабах без армян: Трамп заканчвае войны, якія заканчваюцца самі7

У Шклове ёсць хата, уся распісаная малітвамі ВІДЭА3

Калі машыны будуць кантраляваць усё, ці не пачнуць яны ўрэшце кантраляваць і тых, хто пры ўладзе?7

Лукашэнка назваў Нобелеўскую прэмію дыскрэдытаванай і падтрымаў вылучэнне Трампа на яе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што робяць з беларусамі, якіх арыштавалі, але не паспяваюць асудзіць за пратэсты. Ёсць два шляхі

Што робяць з беларусамі, якіх арыштавалі, але не паспяваюць асудзіць за пратэсты. Ёсць два шляхі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць