Грамадства

Гайдукевіч: Трэба прымаць закон аб замежных агентах

У праграме «Клуб рэдактараў» на БТ падвялі вынікі года. 

«Калі казаць аб палітычных выніках года, то галоўны вынік — гэта сапраўды тое, што спроба дзяржаўнага перавароту ў краіне правалілася, — казаў дэпутат і лідар ЛДПБ Алег Гайдукевіч. — Многія нашы палітыкі дагэтуль жывуць жніўнем, а ўжо канец снежня — мы хутка будзем сустракаць Новы год. Прыйшоў час збіраць камяні, таму што не будзе гвалтоўнага звяржэння ўлады, рашэння лёсу Беларусі на вуліцы. Улада нікуды не сыдзе і не ўцячэ — гэта ўсё казкі, што відавочна і зразумела», — падкрэсліў ён.

Па яго словах, апошнія месяцы паказалі, што знешні ўплыў на Беларусь будзе ўзмацняцца. Гэта пацвярджае і ўвядзенне Еўрасаюзам санкцый. «Нарэшце мы зразумелі, што трэба прымаць закон аб замежных агентах, што трэба паставіць заслон супраць фінансавання любых палітычных ініцыятыў у краіне, таму што гэта заўсёды адстойванне чужых інтарэсаў», — сказаў Гайдукевіч.

Закон аб замежных агентах быў не так даўно прыняты ў Расіі. Да «замежных агентаў» будуць аднесеныя фізічныя асобы, якія займаюцца палітычнай дзейнасцю ў РФ, атрымліваючы грошы на сваю дзейнасць з-за мяжы. У адпаведнасці з законам, яны абавязаны даваць справаздачу аб выдаткаваных грошах і маркіраваць публікацыі. Таксама ім забаронена займаць дзяржаўныя пасады.

Чытайце таксама: Алег Гайдукевіч: Мая жонка тры дні плакала, калі пабачыла, што рабілася пасля 9 жніўня

Каментары

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Усе навіны →
Усе навіны

Навальнічны фронт дабраўся да Мінска

Змерайце сваю талію і рост — гэтыя дзве лічбы шмат скажуць пра ваша здароўе

Урад вызначыўся з пераносам працоўных дзён у наступным годзе

Учора ў Мінску прапаў хлопчык, які не размаўляў

«Чаму ты адключыў рухавікі?» Папярэдні даклад аб катастрофе самалёта Air India выклікаў яшчэ больш спрэчак4

«Разам адкрывалі кантынент беларушчыны». Вінцук Вячорка згадаў пра Эдварда Зайкоўскага3

На Валыні разбіўся французскі знішчальнік Mirage4

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

«Гэтае гаўно трэба спыняць». Курс, Роўда, Лойка ды іншыя беларусы пра дыкпікі Стрыжака53

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць