Грамадства

«Помста за яе пазіцыю». Берасцейскую Жанну Д'Арк перавялі з СІЗА ў Навінкі

Берасцейку Паліну Шарэнда, якую абвінавачваюць у гвалце ў дачыненні да міліцыі, перавялі з СІЗА ў Навінкі. Пра гэта яе муж даведаўся ад адваката.

«Учора яе этапавалі на судова-псіхалагічна-псіхіятрычную экспертызу. Наколькі ведаю, яна займае каля двух тыдняў. Паліна ўвогуле адмаўляецца ад дачы паказанняў падчас следства. Кажа супрацоўнікам, што яны нелегітымныя. Мне здаецца, гэта проста помста за яе пазіцыю», — лічыць Андрэй Шарэнда.

Сам ён толькі нядаўна вызваліўся пасля 12 сутак.

Нагадаем, Паліну затрымалі 3 студзеня ў кватэры, калі прыйшлі з аглядам. Прычынай для агляду было відэа, якое трапіла ў тэлеграм-каналы — на ім жанчына зняважліва выказалася пра міліцыю, якая забрала яе мужа. Падчас агляду, па версіі органаў, Паліна спрабавала сарваць маску з супрацоўніка, чым нанесла пагрозу здароўю і псіхалагічныя пакуты.

Андрэй кажа, што за ўвесь час атрымаў ад жонкі толькі адзін ліст (са спісам рэчаў, якія трэба перадаць), хоць да іншых яе лісты даходзяць. 

«Яна ў добрым настроі, не зламалася. Гатова змагацца за сваю пазіцыю далей», — дзеліцца ён тым, што ведае праз адваката.

Чытайце па тэме:

На берасцейскую Жанну Д'Арк завялі крымінальную справу. А яе мужа ў любы дзень могуць забраць на суткі

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп адклаў на два-тры тыдні ўзмацненне санкцый супраць Расіі пасля перамоваў з Пуціным14

Трамп адклаў на два-тры тыдні ўзмацненне санкцый супраць Расіі пасля перамоваў з Пуціным

Усе навіны →
Усе навіны

«Даехаць сям'ёй да Вільні і назад, аддаўшы больш за 1,5 тысячы рублёў — гучыць з галіны фантастыкі, але гэта ператвараецца ў рэальнасць»6

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам44

Лукашэнка і Трамп паразмаўлялі па тэлефоне19

У Жабінкаўскім раёне зноў гарэла праваслаўная царква

«Сітуацыя нармалізуецца не раней за восень». Офіс Ціханоўскай плануе перамовы з Літвой наконт аўтобусаў6

Ніну Багінскую ўключылі ў «спіс экстрэмістаў»1

«Не адпавядае новай канцэпцыі». У Вільні з музея прыбралі экспазіцыю, прысвечаную Якубу Коласу1

Работнікі жлобінскай фабрыкі «Белфа» абураныя рашэннем аб яе закрыцці5

Беларус забіў расійскага суддзю, а пасля адрэзаў яму пеніс і засунуў у рот трупу26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп адклаў на два-тры тыдні ўзмацненне санкцый супраць Расіі пасля перамоваў з Пуціным14

Трамп адклаў на два-тры тыдні ўзмацненне санкцый супраць Расіі пасля перамоваў з Пуціным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць