Грамадства

Польшча адмовіла ў экстрадыцыі беларуса, якой патрабаваў Мінск

Суд у Варшаве, а следам за ім і міністр юстыцыі, вырашылі, што Польшча не будзе выдаваць Мінску грамадзяніна Беларусі, бо на сваёй радзіме ён можа пацярпець ад рэпрэсій, піша Радыё Свабода.

«Наш кліент пастаянна жыве ў Польшчы з 2017 года. З таго часу мы дапамагаем яму легалізаваць сваё знаходжанне і працу, а таксама весці бізнэс у Польшчы, — сказаў газеце Rzeczpospolita юрыст беларуса Вадзіма, выдачы якога дамагаўся Мінск пры дапамозе ордэру Інтэрпала.

Улады Беларусі абвінавацілі Вадзіма ў махлярствах, якія ён нібыта ўчыніў у 2011 і 2014—2017 гг. Мужчына ў сваю чаргу запэўніў польскіх праваахоўнікаў, што ён невінаваты.

Польскі суд, які разглядаў справу Вадзіма, выклікаў сведак з Беларусі і ўстанавіў, што за просьбай беларускіх уладаў прыцягнуць яго да адказнасці стаіць толькі адна мэта: палітычныя рэпрэсіі.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Чаму ў беларускай турме так моцна худзеюць? Тлумачым11

Чаму ў беларускай турме так моцна худзеюць? Тлумачым

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргей Ціханоўскі: Я — першы джэнтльмен Беларусі55

Трамп: Сітуацыя ва Украіне выйшла з-пад кантролю7

Прэзідэнт Ірана не прыедзе ў Мінск2

«Экстрэмісцкай» прызналі старонку ва «Укантакце» радыкальна праўладнай брэсцкай піцэрыі3

«Гойда» за 700 рублёў. «Кашалёк Лукашэнкі» другі год запар прывозіць у Беларусь Z-артыстаў6

Спецслужбы шукаюць фатографаў на мітынг Ціханоўскіх праз скрадзены акаўнт арыштаванай рэдактаркі Вікіпедыі4

Пуцін вырашыў не ляцець у Бразілію на саміт БРІКС з-за пагрозы арышту

Трамп: Магчыма, Пуцін мае тэрытарыяльныя прэтэнзіі за межамі Украіны9

Былая выкладчыца МДЛУ Наталля Дуліна веганка. Як яна харчавалася ў калоніі?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ў беларускай турме так моцна худзеюць? Тлумачым11

Чаму ў беларускай турме так моцна худзеюць? Тлумачым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць