Аб гэтым ён заявіў сёння, размаўляючы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву «Малочны свет» у Гродне, піша БелТА.

БелТА
«Трэба быць бліжэй адно да аднаго. Трэба гэта перажыць. Свет ашалеў, і людзі ў гэтым свеце страцілі арыентацыю. А ў гэты момант не трэба кідацца ў розныя бакі. Таму я і абвясціў гэты год годам народнага адзінства», — падкрэсліў ён.
«Вядома, усе мы не будзем побач. Ёсць такія, якім шмат чаго не падабаецца. Трэба пацярпець. Пераважная большасць хоча жыць мірна і спакойна. Сацыялагічныя даследаванні паказваюць, што людзі баяцца страціць стабільнасць і парадак у краіне. Гэта дарагога варта. Людзі зразумелі, што яны маглі або могуць страціць. І нам гэтага дапусціць нельга», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Каментары