Здароўе

У многіх краінах ізноў расце колькасць выпадкаў каранавіруса

Як толькі свет спадзяецца, што перамога над пандэміяй блізка, зноў назіраецца рост захворванняў.

Фота Надзеі Бужан

Мінулым летам некаторыя палітыкі меркавалі, што каранавірус хутка будзе падаўлены, аднак увосень пачалася другая хваля, якая ахапіла Еўропу і ЗША.

Затым, калі пачаліся праграмы вакцынацыі, з’явіліся мутацыі каранавіруса, якія могуць зніжаць эфектыўнасць вакцын.

На сёння ў Еўропе пачынаецца трэцяя хваля кавіду, якая вымушае ўрады краін зноў уводзіць абмежаванні. Францыя ўжо ўвяла каранцін на месяц, пра лакдаўн таксама задумваецца Германія, паведамляе The Economist.

Нядаўні рост выпадкаў захворвання выклікае трывогу ў свеце. У перыяд з 11 студзеня да 20 лютага пандэмія ішла на спад, аднак з таго часу паказчыкі выраслі на 30%.

Самы высокі рост захворванняў назіраецца ва Усходняй Еўропе. У Эстоніі і Чэхіі штодзень фіксуецца больш за сто новых выпадкаў на 100 тысяч чалавек. У ЕС у сярэднім гэты паказчык складае 31 выпадак на 100 тысяч жыхароў, што прыблізна супадае з пікам у студзені.

Рост захворванняў таксама назіраецца ў Лацінскай Амерыцы, дзе з лютага ён павялічыўся ажно на трэць.

Эксперты вылучаюць як мінімум дзве галоўныя прычыны, якія абумовілі трэцюю хвалю. Першая з іх — змены ў паводзінах людзей, якія паслабілі сваю пільнасць пасля пачатку масавай вакцынацыі. Аднак звесткі аб мабільнасці ад Google паказваюць, што колькасць людзей у грамадскіх месцах, дзе хутчэй за ўсё распаўсюджваецца кавід, застаецца прыкладна на адным і тым жа ўзроўні з кастрычніка 2020 года.

Таму навукоўцы схіляюцца да другой прычыны — распаўсюджванне новых, больш заразных варыянтаў. Адзін з іх — брытанскі штам, выяўлены ў снежні, які лічыцца больш заразным на 30%. Нягледзячы на абмежаванні, вірус распаўсюдзіўся ў Чэхіі, дзе з таго часу складае 80% усіх захворванняў у краіне. У Францыі 60% пацыентаў хварэюць на гэты штам.

Яшчэ больш трывожным з’яўляецца паўднёваафрыканскі штам, які лепш ухіляецца ад антыцел, што арганізм выпрацоўвае пасля вакцынацыі. На яго долю прыходзіцца 5% захворванняў у Францыі і 8% у Бельгіі.

Краіны, якім удалося хутка правесці вакцынацыю, пазбеглі рэзкага росту колькасці выпадкаў захворвання. У Вялікабрытаніі амаль палова дарослага насельніцтва атрымала як мінімум адну прышчэпку. У ЗША дзве трэці людзей, старэйшых за 65, ужо атрымалі вакцыну.

У ЕС кампанія вакцынацыі адстае ад ЗША. Толькі 11% дарослага насельніцтва атрымала вакцыну. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне13

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Усе навіны →
Усе навіны

На расійскай авіябазе ў самалёце на стаянцы загінуў экіпаж6

Куніца, якая гойсала па Мінску, загінула1

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі34

У Літве прапанавалі кампенсаваць захраслыя ў Беларусі грузавікі беларускай маёмасцю40

Электробусы пачнуць хадзіць у наступным годзе прыгараднымі маршрутамі1

У Расіі паказваюць шоу пра п'яных зорак — глядзяць і беларусы8

Міністр унутраных спраў Беніна заявіў, што арміі ўдалося прадухіліць спробу вайсковага перавароту

Трамп заявіў, што Расія пагадзілася на ягоны мірны план, а Зяленскі нават не чытаў яго41

Тайланд нанёс авіяўдары па камбаджыйскіх ваенных цэлях на спрэчнай мяжы дзвюх краін2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне13

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць