Грамадства

«Зрабіў прапанову рукі і сэрца». Актывістка Алена Гнаўк распавяла пра візіт да былога мужа ў арыштны дом

Алену Гнаўк называюць берасцейскай Нінай Багінскай. 63-гадовая пенсіянерка з вёскі Ткачы Пружанскага раёна стала вядомаю на ўсю Беларусь нязломным характарам. Гнаўк дзесяць разоў затрымлівалі, у яе было 7 судоў, больш за 30 сутак у ІЧУ. Цяпер яна праходзіць па крымінальнай справе, ёй пагражае рэальны тэрмін зняволення, паведамляе «Новы час».

У панядзелак Алена Гнаўк на сваёй старонцы ў фэйсбуку распавяла, як ездзіла на спатканне з былым мужам. Выявілася, што той зараз знаходзіцца ў няволі за ўдзел у пратэстах.

«Сёння, 22 сакавіка, у майго Гнаўк Паўла Сямёнавіча (былога) — дзень нараджэння! — піша Алена Гнаўк. — Спаўняецца 57 гадоў!

На днях наведвала яго па месцы знаходжання — у арыштным доме ў Ваўкавыску, куды ён быў пераведзены з Баранавіцкай турмы. (Нагадаю, што ён адбывае тэрмін — тры месяцы арышту, па крымінальнай справе, фактычна за ўдзел у пратэстах разам са сваёй… былой жонкай).

У Ваўкавыск дабралася рэйсавым аўтобусам Брэст — Гродна, які праходзіць праз Пружаны. Дарога заняла ўсяго 1 гадзіну 20 хвілін. Да гэтага ў Ваўкавыску ніколі не была, толькі праездам, калі пару разоў ездзіла ў Гродна.

Побач з аўтавакзалам знаходзіцца чыгуначная станцыя. Ад яе можна дабрацца да Баранавічаў і да Гродна. Далей на таксі (дарога па лічыльніку каштавала ўсяго 3 рублі) — дабралася да так званага арыштнага дома.

Як ні дзіўна, сам арыштны дом і супрацоўнікі мне спадабаліся. Памяшканне, дзе прымаліся перадачы, было вельмі ўтульным. Праўда, узяўшы мае дакументы, доўга некуды тэлефанавалі, узгаднялі, ўдакладнялі. Нагадаю: перадачы і спатканні прадастаўляюцца толькі блізкім сваякам. Я ж па дакументах пасля разводу лічылася «чужая».

Нарэшце, усё. Фармальнасці выкананыя, і мне было дадзена дабро на спатканне.

Праўда, не ўзялі газеты. Я сабрала некалькі асобнікаў (ксеракопія) «Народнай волі» і некалькі асобнікаў раёнкі «Пружанскі будні». Але літаральна прывялі да стэнда і паказалі, што газеты, аказваецца, не ўваходзяць у пералік перадачы. Вельмі перапрашалі…

Што ж, сёння адправіла бандэроллю.

Пашка зайшоў усмешлівы і… зменены. Увесь лысы! Распавёў пра сваё жыццё-быццё. На маё пытанне, ці не крыўдзяць, ты ж такі ліст напісаў, адказаў:

— Ды ты што? Начальнік атрада прыходзіць амаль кожны дзень і ўсё пытаецца, ці ёсць якія заўвагі, прапановы…

(Нагадаю, сябры, што даведаўшыся пра ўмовы ўтрымання, не зусім камфортныя, я накіравала начальніку калоніі свой «кампрамат»).

Пашка ўсё перажываў за мяне, за будучы суд. Тэрмін пакарання ў яго заканчваецца 29 красавіка.

У самым канцы ён зрабіў мне… прапанову рукі і сэрца! (Праз маю шкадлівасць развяліся год таму). Сказаў, што калі раптам мяне пасадзяць, то будзе насіць перадачы і хадзіць на спатканні!»

Каментары

Цяпер чытаюць

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай32

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Усе навіны →
Усе навіны

Першае пасяджэнне трампаўскай Рады міру хочуць правесці 19 лютага4

«Пабеглі мяняць даляры, а што рабіць». Беларусы расказалі, як і ў чым яны цяпер робяць ашчаджэнні1

Улады Венесуэлы паабяцалі вызваліць усіх палітзняволеных на наступным тыдні3

У Беларусі перасталі прадаваць зімовае дызельнае паліва «Арктыка». І зрабілі гэта свядома2

Невялічкі эцюд Мікеланджэла прадалі за 27,2 мільёна даляраў. Гэта рэкорд1

«Бро, не купляй сабе бульбяны мяшок — ідзі ў залу»: беларускі вядучы ТНТ раскрытыкаваў мужчынскія касцюмы оверсайз13

Беларуска Марына Зуева заняла на Алімпіядзе 15‑е месца2

«Чароўны трусік» Юрый Дземідовіч узначаліў расійскі правінцыйны оперны тэатр13

Ціханоўская прызналася, што мала чым можа памагчы беларусам у Грузіі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай32

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць