Здарэнні

Салдат, што збег з палігона, абвешчаны ў вышук. У 11 раёнах Віцебскай вобласці праходзяць спецмерапрыемствы

Прэс-служба МУС паведамляе, што вядзецца вышук 19-гадовага Аляксандра Караткевіча, ураджэнца Расонаў.

2 красавіка вайсковец тэрміновай службы пакінуў палігон у Брэсцкай вобласці за рулём грузавіка. Мяркуецца, ён накіраваўся да месца пражывання сваёй дзяўчыны ў Полацкі раён.

Аўтамабіль знойдзены на абочыне праезнай часткі ва Ушацкім раёне, а сам Аляксандр схаваўся ў лесе каля вёскі Сарочына.

Цяпер у 11 раёнах Віцебскай вобласці праводзяцца спецыяльныя мерапрыемствы: міліцыя рэгіёна, унутраныя войскі, АМАП сумесна з падраздзяленнямі Мінабароны прачэсваюць мясцовасць.

Яго прыкметы: на выгляд 20 гадоў, спартовы целасклад, рост 182 см, валасы кароткія, цёмныя.

Ён быў апрануты: зялёны камуфляж, чорныя берцы.

Міліцыя просіць, калі вядома пра яго месцазнаходжанне, неадкладна паведаміць у міліцыю па тэлефоне 102.

З палігона на Брэстчыне на грузавіку ўцёк салдат і паехаў да дзяўчыны ў Полацкі раён

Каментары

Цяпер чытаюць

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Усе навіны →
Усе навіны

У Падмаскоўі загінуў кіраўнік кампаніі-пастаўшчыка кампазітных матэрыялаў для МС-21 і паранены будаўнік касмічнага цэнтра, адкрытага Пуціным3

Кібератака паралізавала працу аэрапортаў па ўсёй Еўропе2

У Траецкім прадмесці Мінска прадаецца кватэра плошчай 118 квадратаў1

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні6

Саудаўская Аравія ў рамках абароннага саюза з Пакістанам можа атрымаць доступ да ядзернай зброі

Моніка Белучы і Цім Бёртан разарвалі адносіны1

Каскадзёры скакалі з самага высокага будынка Мінска2

Чмякаюць, сёрбаюць і ліжуць пальцы: хто з беларусаў падняўся на мукбангу10

Трамп хоча спыніць вайну ва Украіне з дапамогай Кітая4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць