Грамадства

Памерла сястра Валерыя Цапкалы. «Яна згарэла ў шпіталі літаральна за тры тыдні»

Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку экс-прэтэндэнт у прэзідэнты, напісаўшы вельмі шчымлівы допіс.

«Сёння не стала Віты, маёй сястры. Яна памерла ў шпіталі ў Цвяры, згарэўшы літаральна за тры тыдні.

Фота з фэйсбука Валерыя Цапкалы

Да таго часу, як Віта вырашыла вызначацца ў выбары свайго жыццёвага шляху, я ўжо адслужыў у арміі і скончыў першы курс МГІМО. Мяне здзівіў выбар Віты: яна захацела стаць настаўніцай у школе, прычым настаўнікам малодшых класаў. Навошта? — спытаў я! Бо яны зарабляюць вельмі мала…

Па-першае, — адказала яна, — я вельмі люблю дзяцей, асабліва маленькіх, калі яны толькі пачынаюць успрымаць свет.

А па-другое:…бо хтосьці павінен!

Улетку 2020 года Віта прыехала да нас, у Мінск, каб дапамагчы ў няпросты для нас час, калі мы зусім не мелі магчымасць быць побач з нашымі дзецьмі.

Віта апынулася сведкай таго жаху, які адбываўся ў Беларусі ў жніўні 2020 года, ды і да гэтага часу адбываецца ў нашай краіне. Ні я, ні мая сям'я не можам паехаць на пахаванне Віты ў Расію, — гэты рэжым зрабіў усё, каб ірваць чалавечыя і роднасныя сувязі паміж людзьмі.

Фота з фэйсбука Валерыя Цапкалы

Віта, наша дарагая, ты занадта рана сышла, але пакінула яркі след у нашых сэрцах, добрую памяць тваіх вучняў у школе, іх бацькоў і блізкіх. Дзякуй табе за ўсё! Спі спакойна, наша родная!

P.S. Сёння мы пайшлі на рынак і мой сын Пеця ні з таго ні з сяго сказаў: «Вельмі шкада, што пакуль не вынайшлі машыну часу». Я не зразумеў, да чаго гэта сказала васьмігадовае дзіця, і спытаў: «Ты хочаш, каб яна перанесла цябе ў мінулае ці будучыню?» Ён адказаў: «У мінулае». Я спытаў: чаму? — «Таму што тады Віта яшчэ была жывая»…

Каментары

Цяпер чытаюць

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў10

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскія ўлады пракаментавалі чуткі пра адмену станцыі метро «Прафсаюзная»6

Intercars таксама адмяніла рэйс у Літву

«Пояс крэпасцяў» на Данбасе: чаму ён важны для Украіны1

Што адбываецца з квіткамі на аўтобусы з Мінска ў Вільню пасля масавай адмены рэйсаў? Гэта нешта ненармальнае19

Пастаўкі нафты па нафтаправодзе «Дружба» ў Еўропу зноў спыніліся3

Кім Чэн Ын узнагародзіў вайскоўцаў, што ваявалі з Украінай8

Хлопец паскардзіўся, што праз калапс на мяжы не можа выехаць з Варшавы ў Мінск. Беларусы падзяліліся лайфхакамі9

Беларусы ў сацсетках абураюцца, што дэкрэтніцам нібыта плацяць больш, чым тым, хто ходзіць на працу30

Бум на бікіні-стрынгі. Гэта бодзіпазітыў ці нешта іншае?28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў10

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць