Эканоміка

Золатавалютныя рэзервы ў красавіку выраслі пасля трох месяцаў падзення

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 мая 2021 года, паводле папярэдніх звестак, склалі 7,278 млрд даляраў (у эквіваленце), павялічыўшыся за красавік на 337,9 млн даляраў (на 4,9%) пасля скарачэння ў сакавіку на 174,5 млн даляраў, паведамляе Tut.by.

З пачатку года золатавалютныя рэзервы скараціліся на 2,8%.

Рост узроўню золатавалютных рэзерваў у красавіку ў асноўным абумоўлены купляй Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа», павелічэннем кошту манетарнага золата, а таксама паступленнем замежнай валюты ў бюджэт.

У красавіку 2021 года ўрад выканаў замежныя і ўнутраныя абавязкі ў замежнай валюце на суму каля 105 млн даляраў.

Згодна з асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2021 год, аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2022 года павінен скласці не менш за 6 млрд даляраў. Такое зніжэнне запланавана з улікам неабходнасці выплат дзяржавай валютнага доўгу ў памеры 3,3 млрд даляраў сёлета.

За 2020 год золатавалютныя рэзервы страцілі 1,9 млрд даляраў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку107

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ заявілі пра збіццё расійскага Су-34 пад Запарожжам3

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў3

Глабальны зрух у каталіцтве: у Індыі больш семінарый, чым у Італіі, а ксяндзы на падмену прыязджаюць у Еўропу з Афрыкі8

Украінскі марскі беспілотнік пад ураганным агнём даплыў да нафтаналіўнога тэрмінала Туапсэ і ўзарваў яго ВІДЭА4

Залужны: Украіну ўратуе стварэнне кіберфізічнай сістэмы абароны, з апорай на робатаў3

«Быў страчаны момант з Беларуссю». Зяленскі падчас выступлення ў ААН згадаў нашу краіну10

Аўтапэн замест партрэта. У Белым доме вытанчана паздзекаваліся з Джо Байдэна15

Ціханоўская ў Нью-Ёрку паразмаўляла з Каралем Наўроцкім ВІДЭА7

«Адзін мінус — тут я разлюбіў бульбу». Егіпцянін ажаніўся з беларускай і пераехаў у Брэст1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку107

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць