У Светлагорску BMW разарвала на часткі пасля ўдару ў дрэва — загінулі двое
1 кастрычніка ў Светлагорску здарылася ДТЗ, у якім загінулі двое хлопцаў і пацярпела дзяўчына, паведамляе ranak.me.
Вядома, што кампанія маладых людзей позна ўвечары ехала на BMW па вуліцы Свярдлова ў напрамку Заводскай. У нейкі момант аўтамабіль занесла на паласу сустрэчнага руху, пасля чаго ён урэзаўся ў дрэва. BMW разарвала на дзве часткі.
У выніку 31-гадовы кіроўца і 29-гадовы пасажыр загінулі на месцы. 28-гадовую дзяўчыну, якая таксама была ў BMW, павезлі ў бальніцу.


Каментары