Эканоміка

Прапампоўку нафты спынялі, бо тэставалі новую лінію трубаправода ў абыход санкцый?

Днямі «Гомельтранснафта» абвяшчала пра кароткае спыненне прапампоўкі нафты па нафтаправодзе «Дружба» ў напрамку Польшчы праз «пазапланавы рамонт» на адной з галінаў трубаправода. Пастаўкі ўжо аднавіліся, але крыніцы «Нашай Нівы» кажуць, што рамонт мог быць выкліканы тэставаннем сістэм перад заўчасным увядзеннем у работу новай лініі нафтаправода, які звяжа Мазыр і Наваполацк.

Фота: «Гомельтранснафта»

Нафтаправод «Гомель — Горкі» — гэта 207-кіламетровая перамычка паміж галінамі «Унеча — Полацк» і «Унеча — Мазыр — Адамава». 

Іншымі словамі, гэты провад мае злучыць паўночную і паўднёвую нафтавыя магістралі, па якіх нафта паступае на «Нафтан» і МНПЗ адпаведна. 

«Асноўная мэта праекта — зрабіць больш гнуткай лагістыку паставак. Калі нафтаправод запрацуе, ён дазволіць перапампоўваць сыравіну між Мазырскім і Наваполацкім нафтаперапрацоўчымі заводамі, пастаўляць яе на «Нафтан» […] з Чорнага мора праз Украіну, а таксама транспартаваць наша чорнае золата, якое здабываецца ў Рэчыцкім раёне», — так апісвала магчымасці нафтаправода дзяржаўная прэса ў дні яго закладкі. 

Сапраўды, меркавалася, што ўведзенне лініі «Гомель — Горкі» моцна знізіць залежнасць ад расійскай нафтавай палітыкі, стварыўшы альтэрнатыўныя маршруты паставак у Наваполацк з Адэскага порта. 

Але цяпер наўрад ці варта разважаць у гэтых катэгорыях — пасля ўведзеных санкцый і адмовы ад праекта рэверсных паставак з Польшчы сітуацыя ў нафтавай энэргетыцы бязрадасная. 

Пры гэтым крыніцы ўказваюць на магчымасць абмену сыравінай паміж «Нафтанам», які знаходзіцца пад санкцыямі, і Мазырскім нафтаперапрацоўваючым заводам, які пад іх не патрапіў. 

«Трубаправод стане найважнейшым лагістычным звяном, якое звяжа рэзервуарныя паркі двух нафтаперапрацоўчых заводаў-гігантаў на поўначы і поўдні Беларусі. Ён дазволіць стварыць стратэгічны запас сыравіны для краіны, загрузіўшы гэтыя прадпрыемствы работай і зняўшы іх залежнасць ад рознага роду суб'ектыўных фактараў, у тым ліку форс-мажорных», — пісалася пра магчымасці трубаправода ў 2020-м. 

Здаць яго планавалі ўвосень 2022-га, будаваць пачалі месяц таму. Будуе лінію «Гомельтранснафта». 

Крыніцы «Нашай Нівы» звяртаюць увагу, што будаўніцтва трубаправода вядзецца ўдарнымі тэмпамі, і «застаецца зрабіць вобмаль». 

На самой «Гомельтранснафце» нам сказалі, што здача трубаправода плануецца ў красавіку 2022-га. А гэта на паўгода раней, чым раней анансавалася, такі тэмп —вялікая рэдкасць для дзяржаўных праектаў. 

З чым звязанае паскарэнне будаўніцтва, невядома, у кампаніі нам сказалі, што «усё згодна з дакументацыяй». 

Каментары

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале адмянілі забарону на сацсеткі пасля масавых пратэстаў зумераў, у ходзе якіх загінулі 19 чалавек6

49-гадовая мінчанка стала студэнткай ВНУ2

У мінскай СДЮШАР 29-гадовы трэнер ударыў вучня — а калі атрымаў вымову, то неўзабаве памёр4

«Фандрайзінг — як спатканні… для нізкіх мужчын». Дзмітрый Гурскі, кіраўнік Flo Health, расказаў пра досвед прыцягнення інвестыцый1

Сілавікі затрымалі пару, якая заснавала адзін з найбуйнейшых таксапаркаў краіны4

Як праходзіць уезд у Латвію па новых правілах. Расказваюць відавочцы9

Вынесены прысуд бацьку ў Краснаярскім краі, які атруціў сям'ю дыхлафосам — чацвёра дзяцей памерлі5

Жыхар Вілейкі злавіў сома вагой 44 кілаграмы — гэта рэкорд3

У Кальварыйскім касцёле ў Мінску вісіць укрыжаванне Хрыста, якое належала вялікаму князю Ягайлу?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»116

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць