Улада

Новыя намеснікі ў Мінздароўя, Мінлясгасе, Мінпрацы: Лукашэнка ўзгадніў некалькі прызначэнняў

Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, піша БелТА.

Алена Краткова ўзгодненая на пасаду першага намесніка міністра аховы здароўя. Да гэтага яна ўзначальвала Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.

Пасаду першага намесніка міністра лясной гаспадаркі зойме Аляксандр Драгун. Ён быў начальнікам упраўлення аналізу і кантролю за аховай і выкарыстаннем аб'ектаў жывёльнага і расліннага свету Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Марына Арцёменка ўзгодненая на пасаду намесніка міністра працы і сацыяльнай абароны. Яна ўзначальвала ўпраўленне народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Мінпрацы.

На пасаду першага намесніка міністра юстыцыі ўзгодненая Наталля Філіпава. Яна працавала на пасадзе намесніка міністра юстыцыі.

Аляксандр Семіч узгоднены на пасаду дырэктара Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Раней ён працаваў першым намеснікам дырэктара гэтага дэпартамента.

Дэпартамент па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі ўзначаліць Вольга Русіновіч, раней — намесніца кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска.

Віталь Крэцкі ўзгоднены на пасаду намесніка старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі — дырэктара Дэпартамента па энергаэфектыўнасці. Да гэтага ён працаваў начальнікам аддзела прававой работы, кадравай палітыкі і камунікацый гэтага дэпартамента.

Сяргей Галынчык узгоднены на пасаду старшыні Шумілінскага райвыканкама. Да гэтага ён працаваў намеснікам старшыні Сенненскага райвыканкама.

Сяргей Садоўскі зменіць пасаду першага намесніка старшыні — начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Ушацкага райвыканкама на пасаду кіраўніка гэтага раёна.

Пасаду першага намесніка старшыні Гомельскага аблвыканкама зойме Дзмітрый Козел, раней - старшыня Добрушскага райвыканкама.

У сваю чаргу Добрушскі раён узначаліць Аляксандр Матарас. Да гэтага ён працаваў на пасадзе начальніка галоўнага ўпраўлення землеўпарадкавання Гомельскага аблвыканкама.

Яўген Белаш узначаліць Кармянскі райвыканкам. Ён пяройдзе на гэту пасаду з пасады дырэктара Рэспубліканскага спецыялізаванага ўнітарнага прадпрыемства «Палессе».

Ірына Стрэчын — да гэтага часу дырэктар ААТ «Міхееўка-Агра» Дрыбінскага раёна — зойме пасаду кіраўніка гэтага раёна.

На пасаду старшыні Чавускага райвыканкама ўзгоднены Эдуард Герасіменка. Да гэтага часу - намеснік дырэктара па камерцыйных пытаннях ТАА «Профі-Аграпарк Груп».

Чэрыкаўскі райвыканкам узначаліць Алег Малышэўскі. Раней ён працаваў у сістэме МУС.

Андрэй Дубінчык зойме пасаду кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Бабруйска. Да гэтага ён узначальваў рэспубліканскае Бабруйскае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства «Фабрыка мастацкіх вырабаў».

Акрамя таго, Сяргей Лабадзінскі ўзгоднены на пасаду кіраўніка спраў Брэсцкага аблвыканкама. Да гэтага часу ён працуе на пасадзе старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Брэсцкага аблвыканкама.

Начальнік упраўлення КДБ па Брэсцкай вобласці Максім Радзькоў узгоднены на пасаду члена Брэсцкага аблвыканкама.

У сваю чаргу начальнік упраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Шастайла ўзгоднены на пасаду члена Гомельскага аблвыканкама.

Членам Мінскага гарвыканкама і Мінскага аблвыканкама стане начальнік упраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці Аляксандр Церахаў.

Начальнік упраўлення КДБ па Магілёўскай вобласці Ігар Паўлюшчанка ўзгоднены на пасаду члена Магілёўскага аблвыканкама.

Каментары

Цяпер чытаюць

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай9

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Масквой дрон заляцеў у кватэру 6

Трамп заявіў пра неадкладнае спыненне перамоваў аб гандлі з Канадай з-за рэкламнага роліка з Рэйганам8

У штучнага інтэлекту гніюць мазгі ад смеццевага кантэнту з інтэрнэту. Зрэшты, у людзей таксама8

Украіна паказала новы марскі дрон, які падарваў Крымскі мост3

Перастаў адкрывацца сайт з імёнамі і адрасамі сілавікоў, задзейнічаных ў рэпрэсіях27

У некаторых раёнах Дзяржынска знікла святло1

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада17

Выйшаў на свабоду дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых2

Кітайскія нафтавыя кампаніі прыпыняюць закупкі расійскай нафты праз санкцыі супраць «Раснафты» і «Лукойла»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай9

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць