Свет

«Каб не было куды схавацца»: Захад рыхтуе «руйнуючыя» санкцыі супраць Расіі ў выпадку ўварвання ва Украіну

У панядзелак у брытанскім парламенце прадставяць законапраект, які дазволіць пашырыць спіс актываў і людзей, што патэнцыйна падпадаюць пад санкцыі ў выпадку ўварвання Расіі ва Украіну.

Фото Reuters.com

Пра гэта ў нядзелю паведаміла міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Ліз Трас, дадаўшы, што пад новыя санкцыі могуць патрапіць расійскія фінансавыя ўстановы, энергетычныя кампаніі і фірмы і асобы, якія падтрымліваюць расійскую ўладу, піша Бі-бі-сі.

«Мы хочам пашырыць ахоп, каб пад санкцыі магла трапіць любая кампанія, якая ўяўляе цікавасць для Крамля, і сам расійскі рэжым, каб пуцінскім алігархам і кампаніям, якія падтрымліваюць расійскую дзяржаву, не было куды схавацца», — сказала кіраўніца знешнепалітычнага офіса.

Тым часам два вядучыя амерыканскія сенатары — дэмакрат Боб Менэндэс і рэспубліканец Джэймс Рыш — заявілі, што ЗША могуць абвясціць новыя санкцыі супраць Расіі ўжо на гэтым тыдні.

У Сенаце рыхтуецца законапраект аб санкцыях, ён будзе накіраваны супраць вядучых расійскіх банкаў і суверэннага доўгу Расіі, паведамляе «Рэйтэрс», прычым некаторыя санкцыі могуць уступіць у дзеянне яшчэ да магчымага расійскага ўварвання — за тое, што Масква ўжо зрабіла, у тым ліку за кібератакі супраць Украіны, «аперацыі пад чужым сцягам» і спробы падарваць знутры ўкраінскі ўрад.

Чытайце таксама:

Калі Расія нападзе на Украіну з беларускай тэрыторыі, ці будуць украінцы біць па Беларусі?

Давід і Галіяф: параўноўваем сілы расійскай і ўкраінскай армій

«Мы восьмы год ваюем і прывыклі». Што ва Украіне думаюць пра магчымае расійскае і беларускае ўварванне?

Каментары

Цяпер чытаюць

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Усе навіны →
Усе навіны

У ДТЗ у Івацэвіцкім раёне загінулі два чалавекі

Галоўчанка патлумачыў сітуацыю з далярамі ў Беларусі3

Навукоўцы зразумелі, чаму нашы вясковыя бабулі жылі даўжэй9

Мінчук хацеў правучыць «хамa» ў трамваі, але чамусьці ўдарыў каленам у нос школьніцу2

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам42

У Магілёве прадаюць 10 тон бульбы ўсяго па 60 капеек за кіло. Што з ёй не так?4

У Белым доме ўрачыста правялі з дзяржаўнай службы Ілана Маска. Трамп падарыў яму залаты ключ11

Трамп заявіў, што расчараваны і шакаваны дзеяннямі Расіі1

Акадэмікам Расійскай акадэміі навук абралі «кравасісю» часоў Януковіча 5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць