Блоґер TOL ox populi: У кожным мястэчку свае праблемы і свае мясцовыя паны і падпанкі - сітуацыя проста чакае таго, каб нехта паставіў пытаньне рубам, размаўляў з выбарцамі іх мовай, выкарыстаў незадаволенасьць.
Мілінкевіч: «Мясцовыя выбары — легальная магчымасьць працы з выбарцамі»
Ці не ўпершыню пасьля сакавіцкіх падзеяў з боку дэмакратычнай кааліцыі пачулася нешта акрамя абвестак пра бясконцыя нарады, паседжаньні, ініцыятывы і дэклярацыі. Такое адчуваньне, што пра працу з гэтымі самымі выбарцамі дагэтуль усе забываліся. Простым людзям у горадзе Рэчыца і тузінах падобных райцэнтраў аб існаваньні іншых палітыкаў акрамя АГЛ нагадвалі хіба што гнеўныя рэпартажы пра наймітаў Захаду на БТ.
Людзі насамрэч чакаюць хоць якіх крокаў - найлепш, калі гэтыя крокі будуць яшчэ і асэнсаванымі і адэкватнымі сітуацыі. У кожным мястэчку свае праблемы і свае мясцовыя паны і падпанкі - сітуацыя проста чакае таго, каб нехта паставіў пытаньне рубам, размаўляў з выбарцамі іх мовай, выкарыстаў незадаволенасьць.
Больш таго, да падтрымкі кампаніі гатовая ўся сетка грамадзкіх актывістаў з часу прэзыдэнцкіх выбараў.
Калі хопіць цярпеньня і рэсурсаў давясьці гэту спробу да лягічнага завяршэньня - гэта будзе выдатны першы крок да пашырэньня шэрагаў прыхільнікаў зьменаў. Тады мы ўсе скажам дзякуй дэмакратычнай кааліцыі.
ox populi , TOL Беларусь
-
Карпянкоў абвінаваціў апазіцыю ў «раскладанні іміджу міліцыянера як абаронцы»
-
«За ноч мы страцілі ўсё». Трагедыя знішчыла 17 гадоў працы фермераў — згарэлі каровы з цялятамі
-
Былы ваеннапалонны Буткевіч: Беларускія турмы можна параўнаць з вельмі жорсткімі ўмовамі ўтрымання ўкраінскіх палонных у Расіі
Каментары