Грамадства

Целы загінулых ва Украіне беларускіх дальнабойнікаў прывезлі на радзіму. МЗС Беларусі замоўчвае прычыну іх гібелі

У паведамленні пра вяртанне іх цел на радзіму ні словам не згадваецца, што яны загінулі ад расійскага авіяўдару, які быў нанесены, па ўсёй імавернасці, з тэрыторыі Беларусі. А горад у Жытомірскай вобласці называюць «зонай канфлікту», хоць беларускія афіцыйныя асобы і СМІ гавораць выключна пра «спецаперацыю на тэрыторыі Данбаса».

35-гадовы мазырчук Іван Рогаў.

«10 сакавіка Міністэрства замежных спраў атрымала трагічную інфармацыю пра гібель ва ўкраінскім горадзе Корасцень у Жытомірскай вобласці двух беларускіх дальнабойнікаў. Яны не паспелі пакінуць зону канфлікту і былі вымушаныя жыць у сваіх машынах, чакаючы магчымасці выехаць у Беларусь, — гаворыцца ў паведамленні. — Абавязкам беларускага боку, нягледзячы на ўсю складанасць сітуацыі, было аказанне дапамогі сваякам гэтых людзей — у вяртанні на радзіму целаў сваіх блізкіх. Сёння гэтая праца завершаная і яны дастаўленыя на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь», — расказаў Анатоль Глаз.

38-гадовы мазырчук Дзмітрый Шылец.

Мазырчукі Іван Рогаў і Дзмітрый Шылец загінулі 10 сакавіка пры бамбардаванні расійскімі войскамі горад Корасцень у Жытомірскай вобласці.

Чытайце таксама:

«Адзін памёр, але целы так абгарэлі, што не ясна хто». Стала вядома асоба другога беларускага дальнабойшчыка, які трапіў пад бомбы

Мазырчук, 35 год, гадуе дачку: стала вядома асоба першага беларуса, які трапіў пад расійскую бомбу ў Корасцені

Ва Украіне пацярпелі два беларускія дальнабойнікі. Бамбілі з самалётаў, што прыляцелі з Беларусі

Каментары

Цяпер чытаюць

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам6

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Усе навіны →
Усе навіны

Генплан Мінска будуць змяняць. Гараджане могуць агучыць прапановы7

Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды пятай гадавіны пратэстаў22

У Мінску ўзброеныя сілавікі затрымалі індывідуальнага прадпрымальніка1

«Байсол» выставіць на аўкцыён лімітаваную серыю гадзіннікаў6

ChatGPT прадставіў новую мадэль GPT-5. Вось што ў ёй новага і што абяцаюць распрацоўшчыкі2

Ізраільскія ўлады ўхвалілі план Нетаньяху па акупацыі горада Газа16

Трамп анансаваў падпісанне мірнай дамовы паміж Азербайджанам і Арменіяй сёння ў Белым доме2

Ад клінапісу да вітражоў Сен-Дэні. Тэлеграм-каналы беларускіх гісторыкаў, на якія варта падпісацца4

Мінская сям'я хацела схітраваць і ўплішчыцца ў чаргу на кватэру, але не атрымалася2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам6

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць