Улада11

У першым паўгоддзі насельніцтва купіла валюты на $945 млн больш, чым прадало

У студзені—чэрвені 2009 года насельніцтва Беларусі купіла валюты ў банках на 945 млн. даляраў ЗША больш, чым прадало.

Такія звесткі абнародаваны ў аналітычным аглядзе Нацыянальнага банка «Асноўныя тэндэнцыі ў эканоміцы і грашова‑крэдытнай сферы Рэспублікі Беларусь».

За такі ж перыяд 2008 года на гэтым сегменце валютнага рынка назіралася адваротная тэндэнцыя — тады насельніцтва прадало валюты банкам на 445,3 млн. даляраў больш, чым купіла ў іх.

Паводле Нацбанка, у названы перыяд гэтага года асноўны аб’ём чыстага попыту насельніцтва на замежную валюту прыйшоўся на студзень і склаў 588 млн. даляраў ЗША, што было абумоўлена «праведзенымі ў пачатку 2009 года змяненнямі ў курсавой палітыцы».

Разам з тым, у Нацбанку канстатуюць, што «па меры стабілізацыі чаканняў і адаптацыі ўдзельнікаў валютнага рынку да новага рэжыму курсаўтварэння, а таксама з‑за запаволення тэмпаў росту рэальных грашовых даходаў насельніцтва, росту працэнтных ставак па дэпазітах у нацыянальнай валюце і зніжэння ставак па ўкладах фізічных асоб у замежнай валюце сярэднямесячны чысты попыт насельніцтва на замежную валюту значна знізіўся і ў лютым—чэрвені 2009 года склаў 71,4 млн. даляраў ЗША».

Паводле звестак галоўнага банка краіны, у цэлым за першае паўгоддзе 2009 года ў выніку аперацый на ўсіх сегментах валютнага рынку склаўся чысты попыт на замежную валюту ў памеры 2 млрд. 467,1 млн. даляраў ЗША супраць 391,4 млн. даляраў ЗША за студзень—чэрвень 2008 года.

БелаПАН

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Усе навіны →
Усе навіны

У манастыр Наталля Пяткевіч падабрала да хустачкі французскае паліто17

У Падмаскоўі загінуў кіраўнік кампаніі-пастаўшчыка кампазітных матэрыялаў для МС-21 і паранены будаўнік касмічнага цэнтра, адкрытага Пуціным3

Кібератака паралізавала працу аэрапортаў па ўсёй Еўропе2

У Траецкім прадмесці Мінска прадаецца кватэра плошчай 118 квадратаў1

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні6

Саудаўская Аравія ў рамках абароннага саюза з Пакістанам можа атрымаць доступ да ядзернай зброі

Моніка Белучы і Цім Бёртан разарвалі адносіны1

Каскадзёры скакалі з самага высокага будынка Мінска2

Чмякаюць, сёрбаюць і ліжуць пальцы: хто з беларусаў падняўся на мукбангу10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць