Свет

У Літве фіксуюцца скаргі рускамоўных на дыскрымінацыю

Літоўская кантралёрка роўных магчымасцяў Бірутэ Сабатаўскайце сказала, што пасля нападу Расіі на Украіну ў яе службу сталі паступаць скаргі рускамоўных у сувязі з дыскрымінацыяй, піша delfi.lt. 

Акцыя ў падтрымку Украіны ў цэнтры Вільні. 24 лютага 2022 года. E. Фота: Blaževič/LRT

Па словах Сабатаускайце, у ліку тых, хто звяртаўся, былі грамадзяне Украіны, Расіі і Беларусі.

«Як толькі пачалося ўварванне Расіі ва Украіну, сталі паступаць скаргі на неаказанне паслуг і адмову ў продажы тавараў рускамоўным, незалежна ад іх нацыянальнасці — у іх ліку былі ўкраінцы, беларусы і рускія», — сказала Сабатаўскайце.

Па яе словах, паступілі скаргі ў сувязі з булінгам у школах.

«Да нас паступілі сігналы ў сувязі з цкаваннем рускамоўных школьнікаў і абвінавачваннямі на іх адрас з-за вайны. Служба распачала адпаведныя крокі і заклікала Міністэрства навукі, адукацыі і спорту звярнуцца ва ўсё ўстановы. Мы таксама рыхтуем рэкамендацыі, як гаварыць з дзецьмі пра вайну, як казаць пра людзей розных нацыянальнасцяў, паколькі мы — грамадства, у якім гавораць на розных мовах, таму важна гарантаваць павагу да ўсіх людзей», — сказала кантралёрка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі25

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі

Усе навіны →
Усе навіны

Адзін з супермаркетаў Мінска паставіў апарат для нарэзкі хлеба6

У Шчорсах зноў прадаюць «Мураванку Храптовічаў». Гэтым разам за 84 рублі5

Стылістка назвала топ-5 самых модных беларусак15

У Прыпяці злавілі гіганцкага сома-волата. Але праверыць гэта немагчыма

Трамп: У нас ёсць план, Зяленскаму ў пэўны момант давядзецца нешта прыняць13

Каманда маленькага карыбскага вострава Кюрасаа ўпершыню ў гісторыі згуляе на чэмпіянаце свету па футболе. Што за востраў і як такое атрымалася?3

Навукоўцы выявілі, што ў ільвоў ёсць два тыпы рыку

У Вільні сабраўся Сход неабыякавых апанентаў Ціханоўскай. Прыйшла нават Карач — пагроза нацбяспецы Літвы43

Пуціну далажылі пра ўзяцце Купянска. Вось чаму гэта не так12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі25

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць