Свет

Турцыя закрыла паветраную прастору для расійскіх самалётаў, якія накіроўваюцца ў Сірыю

Міністр замежных спраў Турцыі Меўлют Чавушаглу дадаў, што Анкара не ўдзельнічае ў санкцыях супраць Расіі, — піша ТАСС.

Міністр замежных спраў Турцыі Меўлют Чавушаглу. Фота: Аляксандр Шчарбак / ТАСС

Турцыя закрыла сваю паветраную прастору для расійскіх вайсковых і грамадзянскіх самалётаў, якія накіроўваюцца ў Сірыю.

Пра гэта заявіў у суботу яе міністр замежных спраў Меўлют Чавушаглу турэцкім журналістам падчас турнэ ў краіны Лацінскай Амерыкі.

«Мы закрылі паветраную прастору для расійскіх вайсковых і нават грамадзянскіх самалётаў, якія накіроўваюцца ў Сірыю. Мы выдавалі [кожны раз] дазвол на тры месяцы. Дазвол сканчаецца ў красавіку. Наш прэзідэнт [Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган] гэта таксама паведаміў [прэзідэнту Расіі Уладзіміру] Пуціну. Пасля палёты былі прыпыненыя»,

— прыводзіць яго словы газета Sabah.

Паводле Чавушаглу, тым самым Турцыя «вядзе перамовы з РФ шляхам дыялогу, [імплементацыю] Канвенцыі Мантрэ, а таксама праз іншыя пытанні».

Турцыя не ўдзельнічае ў санкцыях супраць РФ.

«Мы з'яўляемся краінай, якая не ўдзельнічае ў санкцыях. Калі кампанія [з РФ] хоча весці бізнес, яна павінна выконваць нашы законы і нормы міжнароднага права»,

— цытуе кіраўніка МЗС рэспублікі газета.

У Анкары раней неаднаразова заяўлялі, што Турцыя не мае намеру далучацца да санкцый у дачыненні да РФ, каб не нанесці шкоду ўласнай эканоміцы і пакінуць адкрытым канал дыялогу з Масквой.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку115

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ заявілі пра збіццё расійскага Су-34 пад Запарожжам3

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў3

Глабальны зрух у каталіцтве: у Індыі больш семінарый, чым у Італіі, а ксяндзы на падмену прыязджаюць у Еўропу з Афрыкі8

Украінскі марскі беспілотнік пад ураганным агнём даплыў да нафтаналіўнога тэрмінала Туапсэ і ўзарваў яго ВІДЭА4

Залужны: Украіну ўратуе стварэнне кіберфізічнай сістэмы абароны, з апорай на робатаў3

«Быў страчаны момант з Беларуссю». Зяленскі падчас выступлення ў ААН згадаў нашу краіну10

Аўтапэн замест партрэта. У Белым доме вытанчана паздзекаваліся з Джо Байдэна15

Ціханоўская ў Нью-Ёрку паразмаўляла з Каралем Наўроцкім ВІДЭА7

«Адзін мінус — тут я разлюбіў бульбу». Егіпцянін ажаніўся з беларускай і пераехаў у Брэст1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку115

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць