Культура

Кіраваць Музеем Янкі Купалы паставілі чалавека з Музея Вялікай Айчыннай

Ранейшую дырэктарку ўстановы звольнілі па палітычных матывах.

Міністр культуры Анатоль Маркевіч прэзентаваў калектыву Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы новага кіраўніка Ганну Галінскую. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў музеі.

Больш за 20 гадоў Ганна Галінская адпрацавала ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, 9 з іх — намесніцай дырэктара па навуковай рабоце.

Папярэднюю дырэктарку літаратурнага музея Янкі Купалы Алену Ляшковіч звольнілі з пасады 5 студзеня. Прычынай адстаўкі Ляшковіч стала яе прынцыповая пазіцыя — экс-дырэктарка адмовілася звальняць сваіх супрацоўнікаў па палітычных прычынах.

Алена Ляшковіч кіравала дзейнасцю Літаратурнага музея Янкі Купалы 15 гадоў. За гэты час у музеі і філіялах былі створаныя новыя экспазіцыі, адной з першых у Беларусі музейная ўстанова задзейнічала ў экспазіцыйнай прасторы мультымедыйныя сродкі, музей быў ініцыятарам шматлікіх праектаў.

Усяго вядома пра больш як 300 палітычна матываваных звальненняў у сферы культуры.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава5

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

«Эканамічная газета» спыніла існаванне3

Маладых мазырскіх скінхэдаў з «Духа Русі» будуць судзіць за «прапаганду тэрарызму»8

ПВК «Вагнер» могуць з Афрыкі перавесці ў Беларусь10

Дорага і з гнільцой: што робіцца з бульбай у крамах пасля праверак2

Фальсіфікацыі ў даследаваннях хваробы Альцгеймера. Як вынікі прывялі не туды19

На МКАД можа з’явіцца чацвёртая паласа — для ціхаходнага транспарту і спецтэхнікі2

Памёр былы прэзідэнт Уругвая, якога называлі самы бедным прэзідэнтам у свеце4

30 гадоў таму прайшоў рэферэндум, пасля якога замянілі Пагоню і бел-чырвона-белы сцяг17

Усю суму Святлане Курс на лячэнне сабралі за ноч8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава5

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць