У віцебскім гатэлі 28 мая памерла 22-гадовая футбалістка Караліна Раманчук, паведамілі ў футбольным клубе «Віцебск», за які грала спартоўка.

Раманчук была абаронцай футбольнага клуба «Віцебск».
Здарэнне адбылося ў гатэлі, дзе жыла каманда напярэдадні матча з брэсцкім «Дынама», запланаванага на 29 мая.
«Хуткая прыехаць не паспела», — напісаў журналіст Дзмітрый Сіняк.
Акалічнасці смерці невядомыя.
Каментары