Грамадства

Памёр пісьменнік і журналіст Эрнэст Ялугін

Пра смерць беларускага празаіка і публіцыста, рэдактара газеты «Наша слова» паведаміў былы старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў.

Ялугіну было 85 гадоў.

Эрнэст Ялугін нарадзіўся 19 лістапада 1936 года на Дубровеншчыне.

Ён працаваў ў крычаўскай, мсціслаўскай раённых газетах, салігорскай шматтыражнай газеце «За коммунистический труд», адкуль быў пераведзены літаратурным супрацоўнікам у рэдакцыю газеты «Знамя юности». Пасля перайшоў у рэдакцыю «Сельской газеты», дзе працаваў раз’язным карэспандэнтам газеты (1966—1969).

З 1969 года працаваў карэспандэнтам газеты «Літаратура і мастацтва». У 1972—1976 гадах — на творчай рабоце. З 1976 года літаратурны супрацоўнік аддзела прозы, загадчык аддзела крытыкі і мастацтва, адказны сакратар, намеснік галоўнага рэдактара ў часопісе «Неман». У 1991—1997 гадах — галоўны рэдактар штотыднёвіка «Наша слова».

Ялугін — аўтар нарысаў пра дзеячаў беларускай літаратуры і навукоўцаў: В. Быкава, А. Міронава, А. Мальдзіса, М. Улашчыка, дакументальнай аповесці пра жыцце і дзейнасць Ц. Гартнага («Без эпітафіі», часопісны варыянт пад назвай «Пасля небыцця», аднаго з першадрукароў Пятра Мсціслаўца («Мсціслаўцаў посах»), сцэнарыяў дакументальных тэлефільмаў «Мсціслаў: звенні часу», «Без эпітафіі», зборніка нарысаў «Салёная планета».

Пісаў аповесці, раманы на гістарычную і сучасную тэматыку: «Камяні Млечнага шляху», «Апошні князь», «Астравы», «Год-другі ў Алжыры», «Свечкі на Дзяды» (1991), «Ідзі і кажы» (2006), «А потым — рай» (2008).

Каментары

З Лондана Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, у яе быў каханак спартовага выгляду з Беларусі22

З Лондана Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, у яе быў каханак спартовага выгляду з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе49

Выбух 4 мая ў Маскве адбыўся ў кватэры электрыка з пуцінскай рэзідэнцыі на Валдаі5

Супраць 78-гадовай Ніны Багінскай завялі крымінальную справу17

Над Сікстынскай капэлай паставілі комін1

Кадыраў рыхтуе перадачу ўлады6

Прапаганда кпіць з колькасці зняволеных у Польшчы, забыўшыся паглядзець на беларускія турмы1

Прэм'ер Славакіі скокнуў у Дунай, каб даказаць, што здаровы5

«Мой дзед удзельнічаў у разгоне Усебеларускага з’езда!» Што расіяне пішуць пра Беларусь і беларускую гісторыю пад відэа Тамары Эйдэльман16

Авечкін падарыў Лукашэнку джэрсі са сваім аўтографам13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Лондана Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, у яе быў каханак спартовага выгляду з Беларусі22

З Лондана Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, у яе быў каханак спартовага выгляду з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць