У фінале сербскі тэнісіст перайграў у чатырох сэтах аўстралійца Ніка Кір'ёса (4:6, 6:3, 6:4, 7:6). Гэта 21-я перамога серба ў турнірах «Вялікага шлема», піша ВВС.

Для Ніка Кір'ёса гэта першы фінал «Вялікага шлема». Аднак перад матчам каментатары не спяшаліся безумоўна аддаваць перамогу знакамітаму сербскаму тэнісісту.
Да гэтага фіналу тэнісісты сустракаліся двойчы, і Кір'ёс абодва разы перамагаў Джокавіча, не саступіўшы яму ніводнага сэта.
І пачатак не абяцаў сербу нічога добрага: аддаўшы адну сваю падачу ў сярэдзіне першага сэта, Новак за 32 хвіліны прайграў першую партыю — 4:6.
У 4-м гейме другога сэта Кір'ёс страціў канцэнтрацыю, і Новак дамогся брэйку, утрымаўшы ў выніку сэт 6:3.
У трэцім сэце Джокавіч змог толькі пры канцы ўзяць падачу суперніка і выйграў сэт 6:4.
Чацвёрты сэт скончыўся тай-брэйкам, які выйграў Джокавіч.
Каментары