Эканоміка

Беларусь у мінулым годзе была найбуйнейшым у свеце пастаўшчыком альтэрнатыўнай ікры

Пра гэта паведамляе партал Worldstopexports, які спецыялізуецца на аналізе экспартных патокаў. «Асноўнымі пастаўшчыкамі альтэрнатыўнай ікры з'яўляюцца Беларусь, Японія, Кітай, Германія і Данія», — гаворыцца ў іх паведамленні.

Паводле звестак партала, Беларусь у 2021 годзе экспартавала ікры неасятровых рыб на $74,5 млн, што склала 19,2% ад агульнай сусветнай сумы экспарту гэтай прадукцыі.

У 2021 годзе сярэдняя сусветная цана за адзінку ікры, вырабленай з ікры неасятровых рыб, складала 13 559 даляраў за тону, «што складае ўсяго 7,4% ад сярэдняга сусветнага кошту за адзінку традыцыйнай асятровай ікры (183 391 даляраў за тону)».

Пры гэтым эксперты адзначылі, што сярэдняя цана на альтэрнатыўную ікру вырасла на 43,2% у параўнанні з паказчыкам у 9 466 даляраў за тону годам раней.

«Беларусь, найбуйнейшы экспарцёр ікры неасетравых рыб, у 2021 годзе атрымлівала адносна эканамічныя 7 048 даляраў за тону», — паведамляе партал.

Зрэшты, лідар у гэтай сферы Беларусь не першы год. Першай у свеце яна была і ў 2020 годзе, на яе долю прыпадала 20,2% усяго сусветнага экспарту гэтага прадукту. Але зарабілі тады на гэтым менш — 61,8 млн даляраў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Усе навіны →
Усе навіны

Закінуты санаторый на Браслаўскіх азёрах зноў трапіў на аўкцыён. Тры гады таму інвестар купіў яго за рэкордную суму

З 1 верасня ў беларускіх школах увядуць новыя прадметы8

Лінгвістычны ўніверсітэт цяпер будзе звацца іначай. Ранейшую назву Лукашэнка палічыў «мацернай»29

Тэйлар Свіфт абвясціла пра выхад новага альбома4

Марсіянскі метэарыт прадалі на аўкцыёне за вялікія грошы. Улады афрыканскай краіны пратэстуюць2

Сярэдні кошт арэнды кватэры ў Мінску павялічыўся на 10-15%

Удзельнікаў пратэстаў шукаюць па польскай кнізе з фотаздымкамі з маршаў6

Загінуў на вайне зяць Іосіфа Прыгожына5

На якія стыпендыі можна разлічваць пры вучобе на «Гісторыі» ў ЕГУ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць