Свет

«Адценне некаторай кінаэкзотыкі будзе прысутнічаць». Замест галівудскіх фільмаў расіянам будуць паказваць азіяцкія

Маскоўскія кінатэатры пасля сыходу галівудскіх студый з Расіі ў знак пратэсту супраць ваеннай агрэсіі ва Украіне пачнуць папаўняць недахоп заходніх фільмаў карцінамі з Паўднёвай Карэі, Індыі, Турцыі, Кітая і іншых краін. Пра гэта паведаміла генеральны дырэктар «Москино» Наталля Макрыцкая.

«Вядома, розніцу менталітэтаў ніхто не адмяняў, і адценне некаторай кінаэкзотыкі будзе прысутнічаць, але працаваць у гэтым кірунку трэба абавязкова», — сказала кіначыноўніца.

Кіраўнікі кінатэатраў ужо заяўлялі пра планы паказваць стужкі з Балівуда і Паўднёвай Карэі. Аднак пераарыентаванне на кантэнт з Індыі, Кітая, Карэі, Лацінскай Амерыкі, па-першае, зойме час да паўгода на дубляж, заключэнне дамоў і рэкламу, а па-другое, патэнцыйныя чаканні цікавасці да ўсяго гэтага гледачоў складаюць, паводле ацэнак, не больш за 8%.

Адсутнасць галівудскіх карцін у расійскім пракаце прывяла да таго, што да сярэдзіны красавіка зачынілася больш за траціну (36,4%) кіназалаў у краіне. Чакаецца, што да канца года агульныя страты кінатэатраў без замежных блокбастараў складуць 11,1 млрд расійскіх рублёў.

Каментары

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка13

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

Прынц Эндру перастаў быць нават і прынцам3

«Палякі сталі заўважаць наш зефір». Стваральнік крамы з беларускім каларытам расказаў, як культывуе беларускасць у Познані1

Польскае МЗС устрымалася ад каментавання выказванняў Лукашэнкі5

Пентагон ухваліў пастаўку Украіне ракет «Тамагаўк»2

У Беларусі заблакаваныя амаль 5 тысяч літоўскіх цягачоў і прычэпаў7

Мадура папрасіў у Пуціна вайсковай дапамогі6

Пратасевіч пацвердзіў, што ён сапраўды разведчык45

Арганізатары мерапрыемства ў Швецыі папрасілі Івана Краўцова лепш не прыязджаць47

Праваабаронцы: КДБ спрабаваў выкарыстаць святара Акалатовіча, каб завабіць у пастку нунцыя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка13

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць