Свет1313

У расіян, якія жывуць у Латвіі, запытаюцца «Чый Крым?»

Латвія праверыць ўсіх расіян з дазволам на жыхарства ў краіне, заявіў міністр замежных спраў Эдгарс Рынкевічс у інтэрв'ю тэлеканалу «Настоящее время». Па яго словах, улады будуць «скарачаць і не падаўжаць дазволы на жыхарства, якія былі атрыманыя за інвестыцыі або па іншых праграмах».

Эдгарс Рынкевічс

Таксама ў расіян, паводле міністра, спытаюць «Чый Крым?» і «Што адбываецца ва Украіне?» — каб высветліць іх палітычныя погляды і тое, ці падтрымліваюць яны вайну. Адказы паўплываюць на шанцы падаўжэння дазволаў на жыхарства.

«Калі чалавек вызначаецца, чый Крым, што адбываецца ва Украіне, яго стаўленне да расійскай улады — гэта адно, — сказаў Эдгарс Рынкевічс. — Калі чалавек проста ўцякае ад мабілізацыі або жыве тут і працягвае прапаганду пуцінскага рэжыму — а ёсць і такія — то гэта іншы выпадак.

Так што я не лічу, што гэта шантаж або ціск. Але тое, што адбылося 24 лютага 2022 года, жорстка памяняла стаўленне да Расіі. І гэта віна не толькі аднаго чалавека, Пуціна: мы тут бачым вайну, якую вядзе ўся Расія».

Цяпер дазвол на жыхарства ў Латвіі ёсць у 10 000 расіян.

Рынкевічс таксама падкрэсліў, што Латвія не будзе прымаць і даваць прытулак расіянам, якія пакідаюць сваю краіну, спрабуючы пазбегнуць мабілізацыі на вайну ва Украіне.

«Гэтыя людзі — не супраць вайны, якую Расія вядзе ва Украіне, а супраць мабілізацыі, і гэта вялікая розніца, — патлумачыў кіраўнік МЗС Латвіі пазіцыю афіцыйнай Рыгі. — Калі вы лічыце, што тое, што зараз творыцца у Расіі, недапушчальна — то выступайце супраць расійскай улады».

Каментары13

  • Мойша
    21.10.2022
    Ой ну сколько можно задаваць мне этот вопрос...
  • гоб
    21.10.2022
    "...Гэтыя людзі — не супраць вайны, якую Расія вядзе ва Украіне, а супраць мабілізацыі, і гэта вялікая розніца, — патлумачыў кіраўнік МЗС Латвіі пазіцыю афіцыйнай Рыгі. — Калі вы лічыце, што тое, што зараз творыцца у Расіі, недапушчальна — то выступайце супраць расійскай улады..."

    Обычная подлость! Вот иамериканцы в своё время не приняли параход с евреями, бежашими от концлагерей! Тот же посыл был - если вы думаете, что происходящее в Германии недопустимо - свергайте Гитлера!

    Если вы считаете,что происходящее в Белоруссии ндопустимо - свергайте Лукашенко! Куда проще. И ГУБАЗиК тоже вместе с ним.

    Гоблену вот только непонятно, если латышам не нравилось происходящее в ЛатССР, что ж они Сталина не свергали?
  • Жудаль
    21.10.2022
    Трэба і ў Польшы і ў Літве такое зрабіць. А то панаехала ватнікаў.

Цяпер чытаюць

Позна ўвечары Лукашэнка паразмаўляў яшчэ і з Джонам Коўлам. Імаверна, гаворка ішла пра ўмовы і тэрміны вызвалення палітвязняў2

Позна ўвечары Лукашэнка паразмаўляў яшчэ і з Джонам Коўлам. Імаверна, гаворка ішла пра ўмовы і тэрміны вызвалення палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Былы віцэ-прэм'ер Русы назваў Аляску рускай зямлёй18

Саміт на Алясцы: пазітыўны, негатыўны і іншыя сцэнары для Украіны7

Сярэдняя цана метра ў Мінску — 1754 даляры

Як спецслужбы ЗША рыхтуюць сустрэчу Трампа і Пуціна на Алясцы1

Мінчук не верыў, што маці не можа хадзіць, і жорстка забіў яе. Родныя раней ужо выклікалі на яго міліцыю2

Палітзняволеная мадэль Вераніка Жалубоўская выйшла на свабоду

Паспяховая топ-мадэль жыве ў беларускай вёсцы — з ганарараў ад Dior і Versace купіла бацькам карову8

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек24

У Мінску на школьным стадыёне сеў верталёт1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Позна ўвечары Лукашэнка паразмаўляў яшчэ і з Джонам Коўлам. Імаверна, гаворка ішла пра ўмовы і тэрміны вызвалення палітвязняў2

Позна ўвечары Лукашэнка паразмаўляў яшчэ і з Джонам Коўлам. Імаверна, гаворка ішла пра ўмовы і тэрміны вызвалення палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць