Вайна22

Польскі Сенат прызнаў пуцінскі рэжым тэрарыстычным

26 кастрычніка Сенат Польшчы аднагалосна, 85 галасамі прыняў рэзалюцыю аб прызнанні ўладаў Расійскай Федэрацыі тэрарыстычным рэжымам. У гэтай рэзалюцыі сенатары «рашуча асуджаюць расійскую агрэсію і заклікаюць усе краіны, якія падтрымліваюць мір, дэмакратыю і правы чалавека, прызнаць улады Расійскай Федэрацыі тэрарыстычным рэжымам».

Фота Лукаша Каміньскага, senat.gov.pl

У рэзалюцыі сенатары нагадваюць, што 24 лютага 2022 года Узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі развязалі жорсткую вайну з Украінай, жадаючы сцерці з карты свету гэтую суверэнную краіну і знішчыць яе народ.

Яны таксама падкрэсліваюць, што гераічная абарона грамадзянамі Украіны незалежнасці выклікала захапленне ўсяго вольнага свету і сёння Украіна з'яўляецца найважнейшым месцам у свеце, у якім абараняюцца дэмакратыя і свабода.

Расійскія акупанты, на думку польскіх сенатараў, тэрарызуюць жыхароў украінскіх гарадоў, падвяргаюць бамбаванням цывільныя аб'екты.

«Бандыты ў расійскай форме катуюць і забіваюць ваеннапалонных і мірных жыхароў на акупаванай тэрыторыі. Яны выкрадаюць украінскіх дзяцей, каб вырасціць іх рэжымнымі янычарамі. Яны дэпартуюць, высяляюць і адпраўляюць грамадзян Украіны на далёкую перыферыю Расіі», — гаворыцца ў рэзалюцыі.

Уладзімір Пуцін і ягоны апарат гвалту, паводле рэзалюцыі, вярнуліся да жорсткіх практык сталінскага і нацысцкага рэжымаў, а таму «Расію трэба перамагчы і пазбавіць яе магчымасці ставіць пад пагрозу сваіх суседзяў».

Сенатары аддаюць належнае ўсім установам і арганізацыям, якія ўзяліся за расследаванне і дакументаванне злачынстваў, учыненых расіянамі супраць украінскага грамадства, і заклікаюць міжнародную супольнасць аказаць поўную падтрымку Міжнароднаму крымінальнаму суду, які расследуе вінаватых у гэтых злачынствах. 

Раней падобныя пастановы прынялі парламенты Літвы, Латвіі і Эстоніі, а таксама Парламенцкая асамблея Рады Еўропы.

Чытайце таксама:

ПАРЕ назвала Расію тэрарыстычным рэжымам

Парламент Эстоніі прызнаў Расію «дзяржавай — спонсарам тэрарызму»

Сейм Латвіі прызнаў Расію краінай — спонсарам тэрарызму

Сейм Літвы прызнаў Расію тэрарыстычнай дзяржавай

Каментары2

  • Так
    26.10.2022
    Лукашэнскi таксама. Гэта працяг расейскага. Iдзе тэрор супраць беларусау.
  • Valadzimir
    27.10.2022
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве7

«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Дзярждэп і разведка ЗША прапануюць Трампу сілай памяняць уладу ў Венесуэле4

У выніку ўдару беспілотнікаў па Дняпры пацярпелі 28 чалавек

У Баранавічах людзі ганяюцца за таннымі ёгуртамі, але не ўсім шчасціць іх здабыць1

31‑гадовага сілавіка з Берасцейшчыны абвінавачваюць у падпольнай працы ў Крыме па заданні «Байпола»4

«Экстрэмісцкімі» прызналі кнігі Акудовіча і Снайдэра, а таксама сотні старонак у інтэрнэце4

Адзін з беларускіх гарадоў застаўся без ацяплення, бо акурат цяпер дайшлі рукі да замены цеплатрасы

У спіс забароненых у Беларусі ўнеслі яшчэ 32 кнігі. Дзве з іх — Сашы Філіпенкі4

Трамп: Міру ва Украіне дасягнём праз сілу23

Міністр абароны ЗША: Мужчын у сукенках і прайдаў у войску не будзе. Барадатых і з лішняй вагой таксама63

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве7

«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць