Грамадства

Беларуска перад вылетам з Вільні забылася дакументы ў аўтобусе з Мінска. Як скончылася гісторыя

Ноч 28 верасня атрымалася стрэсавай для Алы. Яна адправіла дачку-падлетка на аўтобусе Мінск — Вільня. Дзяўчына мала таго, што не выйшла ў аэрапорце, дык яшчэ і забылася свае дакументы ў аўтобусе. А ў яе быў вылет з Вільні, піша BG.Media.

Ілюстрацыйны здымак

У адным з прыгранічных чатаў Ала расказала сваю гісторыю.

«Добры вечар. Патрэбна дапамога. Аўтобус Eurolines. Выезд быў у 22:00 [27 верасня] з Мінска ў Вільню. Толькі што павінен прыехаць у аэрапорт Вільні. Хто-небудзь едзе ў ім? Выгрузіліся ў аэрапорце ўжо? Патрэбны вельмі кіроўца. Дачка забылася дакументы ў аўтобусе, а сама выйшла на аўтавакзале», — напісала Ала ў прыгранічным чаце.

Некаторыя карыстальнікі чата не паверылі, што аўтобус спачатку спыняецца на аўтавакзале Вільні, а потым едзе ў аэрапорт. Паводле іх слоў, усё наадварот:

«Аўтавакзал — канчатковы прыпынак. Спачатку заязджаюць у аэрапорт, а потым на аўтавакзал. Гэты аўтобус зараз дакладна не ў аэрапорце, ён, хутчэй за ўсё, паехаў у гараж альбо кудысьці на паркоўку. Звязацца можна толькі з Eurolines, дэталі ў іх на сайце».

Ала патлумачыла, як так атрымалася: дачка запэўнівае, што спачатку яе высадзілі на аўтавакзале, а потым частка людзей паехала ў аэрапорт.

Ала памылілася з купляй білета і канчатковым прыпынкам пазначыла не аэрапорт. 

«Дачка нічога не праспала і не прапусціла прыпынак у аэрапорце. У Eurolines ёсць сапраўды рэйс на 20:00 з Мінска, ён едзе толькі на аўтавакзал! І канчатковы прыпынак у білеце пазначаны быў аўтавакзал. Гэта я прагледзела і купіла білет не на 20:40, у гэтага рэйса ёсць прыпынак у аэрапорце і на вакзале», — расказала жанчына.

Вярнуць дакументы ўдалося дзякуючы кіроўцу Eurolines. Ён сам звязаўся праз Facebook з дачкой Алы і паведаміў сваёй кампаніі пра згубленыя дакументы, а потым перадаў іх на базу. Іншы кіроўца пагадзіўся ноччу прывезці дзяўчыну да гэтай «базы-гаража», дзе стаяць аўтобусы. Яна сама знайшла яго на аўтавакзале і патлумачыла сітуацыю.

«Нічога б не атрымалася, калі б я папярэдне не заклала на ўсялякі выпадак лішнія 3 гадзіны [да адпраўлення самалёта]», — напісала Ала.

Яе дачка забрала дакументы і паспела на самалёт.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Магілёве злавілі маньяка-ліфцёра, які ў 1990‑я згвалтаваў і забіў восем дзяўчат7

У Магілёве злавілі маньяка-ліфцёра, які ў 1990‑я згвалтаваў і забіў восем дзяўчат

Усе навіны →
Усе навіны

За верасень у праекце «Горюшко» дадалося амаль 10 тысяч імён загінулых расійскіх вайскоўцаў

«Хочаш плач, хочаш не плач, сцісні зубы і нясі». Як жанчын-зняволеных прымусілі рыхтавацца да візіту высокай чыноўніцы7

Чыноўнікам, якія працягваюць працаваць, дазволілі атрымліваць пенсіі2

У Расіі плануюць істотна павялічыць імпарт беларускага бензіну6

Расія пасля радыкалізацыі рыторыкі Трампа на 40% узмацніла атакі на ўкраінскія гарады

Юлія Міцкевіч: Мае словы пра турму вырвалі з кантэксту. Супраць мяне арганізавалі кампанію цкавання38

Беларусбанк адмяняе аплату за пераводы паміж карткамі ўнутры банка1

Гэтай ноччу ў Беларусі назіралі палярнае ззянне ФОТЫ

У Беларусі зменяцца правілы выдачы крэдытаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве злавілі маньяка-ліфцёра, які ў 1990‑я згвалтаваў і забіў восем дзяўчат7

У Магілёве злавілі маньяка-ліфцёра, які ў 1990‑я згвалтаваў і забіў восем дзяўчат

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць