Дзярждэп і разведка ЗША прапануюць Трампу сілай памяняць уладу ў Венесуэле
Кансультанты Дональда Трампа абмяркоўваюць магчымасць сілавога адхілення ад улады прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура, піша The New York Times. Гэту ініцыятыву курыруе нібыта дзяржсакратар і дарадца па нацыянальнай бяспецы Марка Рубіа.

Марка Рубіа лічыць Мадура нелегітымным кіраўніком Венесуэлы, падазраваным у наркатрафіку, а таксама кіраўніком злачыннай тэрарыстычнай групоўкі, што пагражае ЗША. Ён абапіраецца на разведданныя ЦРУ і абвінавачванне Міністэрства юстыцыі ЗША ў справе аб наркатрафіку 2020 года. Ідэі Рубіа таксама падтрымліваюць дырэктар ЦРУ Джон Рэткліф і дарадца па ўнутранай палітыцы Стывен Мілер.
Для самога Рубіа, сына кубінскіх эмігрантаў, змена рэжыму ў Венесуэле мае асабістае значэнне — гэта аслабіць саюзнікаў Кубы і прыцягне да Рэспубліканскай партыі галасы кубінскіх і венесуэльскіх эмігрантаў у Фларыдзе.
Афіцыйна Белы дом гэтую інфармацыю не каментуе.
ЗША ўжо павялічылі ўзнагароду да $50 мільёнаў за інфармацыю, якая дапаможа арыштаваць Мадура. Дзярждэп падкрэслівае, што Мадура хаваецца ад амерыканскага правасуддзя і пагражае бяспецы рэгіёну.
Пентагон разглядае ваенныя сцэнары супраць Венесуэлы, але канчатковага дазволу на гэта пакуль няма. У той жа час прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адкрыта гаворыць пра магчымую ваенную кампанію ў Карыбскім рэгіёне і заявіў, што ЗША ўжо дзейнічаюць супраць венесуэльскіх «тэрарыстаў і наркакартэляў».
У ліпені Трамп падпісаў сакрэтнае распараджэнне, якое дазваляе прымяняць сілу супраць наркакартэляў. Пентагон павялічыў колькасць войскаў у рэгіёне на 6500 чалавек і сабраў флот у Карыбскім моры. За апошнія тыдні амерыканскія вайскоўцы наносілі ўдары па лодках, звязаных з наркатрафікам, пры гэтым загінулі не менш за 17 чалавек.
Адначасова ЗША рыхтуюць палітычную змену рэжыму. У маі Рубіа сустрэўся з венесуэльскімі апазіцыянерамі, пасля чаго быў распрацаваны план дзеянняў на першыя 100 гадзін пасля сыходу Мадура, у тым ліку перадача ўлады Эдмунда Гансалесу, кандыдату ў прэзідэнты на выбарах 2024 года. Раней Трамп таксама падтрымліваў спробы апазіцыі адхіліць Мадура ад улады, але безвынікова.
З міжнародна-прававога пункту гледжання, умяшанне ў справы іншай краіны без згоды ўрада або Рады Бяспекі ААН лічыцца незаконным. Але адміністрацыя Джо Байдэна раней прызнала Гансалеса легітымным прэзідэнтам. Калі ён папросіць дапамогі, гэта можа стаць юрыдычнай падставай для ваенных дзеянняў. Амерыканскі чыноўнік параўнаў магчымую сілавую змену ў Венесуэле з аперацыяй ЗША ў Панаме ў 1989 годзе супраць дыктатара Мануэля Нар’егі.
Індыя папрасіла ў Трампа дазволу купляць нафту ў Ірана і Венесуэлы, каб не купляць расійскай
Трамп: Вашынгтон не рыхтуецца да зрынання Мадуры
Кіраўнік Пентагона заявіў пра гатоўнасць да аперацыі па зрынанні Нікаласа Мадура
ААНаўская прамова Трампа: пра эскалатар, які спыніўся проста на хаду, супраць міграцыі і зялёнай энергетыкі
ЗША падрыхтавалі авіяцыю для ўдару па наркакартэлях у Венесуэле
Каментары