Лукашэнку перадалі словы Зяленскага пра яго з Пуціным — «пажылых людзей, якія нешта балбочуць». Ён адрэагаваў
Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэм'ерамі СНД і ЕАЭС адказаў Уладзіміру Зяленскаму, які з сарказмам пракаментаваў прапановы Лукашэнкі пра перамір'е.

Аляксандр Лукашэнка рабіў заявы, як важна захоўваць і развіваць эканамічнае супрацоўніцтва краін СНД. «Ідзе перадзел свету, канкурэнтная бітва, барацьба. Хацелася б, каб у гэтай барацьбе мы выстаялі. А выдужаць толькі можам разам», — сказаў ён і нечакана пракаментаваў Зяленскага.
«Вы генералы ў эканоміках сваіх краін, — звярнуўся ён да ўдзельнікаў сустрэчы. — Я чалавек ужо…
Як нядаўна сказаў тут мой калега, якога сваім сынам лічыў, Валодзя Зяленскі, «старыя» мы тут з Пуціным, дзесьці там «шэпчамся па кутах» на шкоду іншым. Лухта поўная».
Раней Уладзімір Зяленскі саркастычна ацаніў прапанову, з якой у мінулую пятніцу выступіў Аляксандр Лукашэнка.
«Мне складана рэагаваць на тое, што кажа Лукашэнка. Ён жыве ў сваім свеце, які ён пабудаваў, ізаляваў сябе і жыве там тры дзесяцігоддзі. Але гэты дом, які ён пабудаваў, мае памер з краіну. Але я хачу яму нагадаць, што яго краіна — незалежная. Ён жыве ў сваім свеце, але часам у гэты свет прыязджае Пуцін. Яны пра нешта балбочуць, два даволі пажылыя чалавекі. Хай гавораць», — сказаў Зяленскі.
Каментары
Прасіпела свіння нейкую бязглуздіцу і зарохкала.
какже эти совковые свиньи любят лезть ко всем в братья, в отцы, в сваты и куда там ещё!!!
омерзительно...
и не надо это удалять и редактировать это!!. именно "политкорректность" привела нас к тому, что имеем.