Эканоміка22

Галоўчанка: Вялікія аб'ёмы беларускіх грузаў пойдуць праз астраханскія парты

Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка пасля сустрэчы з губернатарам расійскай Астраханскай вобласці расказаў, што беларускія грузы пойдуць на экспарт праз астраханскія парты і «гэта вельмі вялікія аб'ёмы».

Раман Галоўчанка і Ігар Бабушкін. Скрыншот з відэа

«Гэта лесаматэрыялы, піламатэрыялы, хімічныя рэчывы, мінеральныя ўгнаенні, грузавыя аўтамабілі і гэтак далей», — сказаў Галоўчанка.

Прапанаваныя астраханскімі ўладамі ўмовы па перавалцы і захоўванні беларускіх грузаў прэм'ер назваў прывабнымі.

Таксама губернатар Астраханскай вобласці Ігар Бабушкін прапанаваў Галоўчанку пабудаваць лагістычны цэнтр для беларускіх тавараў у партовай асобай эканамічнай зоне ў гэтай вобласці.

Тыдзень таму віцэ-прэм'ер Сівак паведаміў, што беларускія прадпрыемствы нарошчваюць экспарт праз парты Расіі і па чыгунцы ў Кітай. Відаць, грузы па Каспійскім моры таксама мусяць пайсці туды.

Каментары2

  • Дикая утка платинум
    26.10.2022
    Дык а які сэнс у тым марскім сегменце перавалкі грузаў, калі ў выніку адзін хрэн будзе задзейнічана чыгунка? Гэта трэба прыперці тыя грузы ў Астрахань па чыгунцы, нейдзе пераваліць на марскі тр-т, каб правезьці 300 км (умоўна) морам і зноў пераваліць на чыгуначны тр-т. ! Калі гнаць той груз на Туркменістан, ці Казахстан - мажліва сэнс ёсьць, дык а ці ёсьць там увогуле порты ? Ды й навошта, пры наяўнасьці чыгункі ? Судна рака-мора ня возьме на борт больш, чым чыгуначны тр-т.
  • ардынская мова і іх норавы ардынскія
    26.10.2022
    Брахуны,  сівыя дзяды не сорамна ? як абрыдла хэта ардынская мова і іх норавы ардынскія , кожны ведае што там усё забіта навошта брахаць ?

Цяпер чытаюць

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы8

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы

Усе навіны →
Усе навіны

Яхта ўраджэнца Гомеля, якая каштуе $200 мільёнаў, гніе ў Дубаі3

У Літве міністра культуры паставіла ў тупік пытанне «Чый Крым?» Гэта каштавала яму пасады37

У ЕГУ вярнулі студэнтку, якая паўстала супраць харасменту. Але прымусілі заплаціць 1300 еўра7

Краіны Еўрасаюза не змаглі дамовіцца пра стварэнне «сцяны ад дронаў»2

У Мінску на даху паркінгу пачалі рабіць парк сонечных батарэй ФОТАФАКТ3

У Польшчы беларуса затрымалі па падазрэнні ў выкраданні чалавека1

Жыхар Ваўкавыска падклаў пад штаны пластыкавы кантэйнер і стрэліў сабе ў нагу з вінтоўкі. Ён праводзіў цікавы эксперымент6

«Забілі маю сястру, а праз некалькі месяцаў здарылася трагедыя са школьніцай». Беларускі — пра маньяка, якога лавілі 25 гадоў3

У Баранавічах раскрылі забойства 26‑гадовай даўніны. Тады забілі 16‑гадовую дзяўчыну5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы8

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць