У Баранавічах раскрылі забойства 26‑гадовай даўніны. Тады забілі 16‑гадовую дзяўчыну
У красавіку 1999 года на вуліцы Грунтовай у Баранавічах прахожыя выявілі труп 16‑гадовай дзяўчыны са слядамі задушэння.

На пачатковым этапе ўстанавіць асобу злачынцы не ўдалося, аднак работа аператыўнікаў ва ўзаемадзеянні з экспертамі і следчымі ў выніку прынесла вынік, паведаміла прэс-служба МУС.
У выніку былі атрыманыя доказы датычнасці да забойства на той момант 30‑гадовага мясцовага жыхара. Мужчына прызнаўся, што на працягу некалькіх месяцаў да здарэння меў зносіны з пацярпелай.
У дзень трагедыі сустрэўся з дзяўчынай, каб пакатацца на аўтамабілі па горадзе. Аднак зносіны перараслі ў канфлікт, мужчына спыніў машыну і задушыў спадарожніцу. Затым выцягнуў цела з аўто і з'ехаў.
56‑гадовы мужчына ў дадзены момант затрыманы.
-
У аварыі ў Слуцкім раёне загінулі чатыры чалавекі з адной машыны
-
Жыхар Ваўкавыска падклаў пад штаны пластыкавы кантэйнер і стрэліў сабе ў нагу з вінтоўкі. Ён праводзіў цікавы эксперымент
-
«Забілі маю сястру, а праз некалькі месяцаў здарылася трагедыя са школьніцай». Беларускі — пра маньяка, якога лавілі 25 гадоў
Каментары
Колькі шмат чаго пасьпееш зьдзяйсніць пакуль цябе знойдуць пасля злачынства. Усё ж у аддзеле занятыя, трэба за падабайкі дзяцей саджаць.