Амерыканскі спявак памёр ва ўзросце 34 гадоў. Свой першы альбом ён запісаў, калі яму было дзевяць
Спявак, тэлевядучы і малодшы брат Ніка Картэра з групы Backstreet Boys Аарон Картэр памёр у суботу, 5 лістапада, ва ўзросце 34 гадоў. Яго цела знайшлі ў доме ў Ланкастэры (Каліфорнія).

Паводле выдання TMZ, паліцыя Лос-Анджэлеса прыехала на месца здарэння пасля паведамлення аб утапленні чалавека. Крыніца таблоіда сцвярджае, што цела Аарона было знойдзена ў ванне. Крыніцы ў праваахоўных органах паведамілі TMZ, што на месца здарэння былі адпраўленыя дэтэктывы па расследаванні забойстваў.
Аарон праславіўся яшчэ ў канцы 1990-х як поп-спявак, выпусціўшы чатыры студыйныя альбомы, пачынаючы з дэбютнага альбома Aaron Carter у 1997 годзе, калі яму было ўсяго 9 гадоў.
З гадамі Картэр перайшоў да рэпу па меры развіцця яго музычнай кар'еры, а таксама з'явіўся ў «Танцах з зоркамі» і сыграў у брадвейскай пастаноўцы «Seussical».
TMZ таксама сцвярджае, што Аарон меў шмат юрыдычных праблем і праблем са злоўжываннем псіхаактыўных рэчываў на працягу многіх гадоў.
-
Пасланнік Трампа Келаг кіраваўся ў Польшчу, калі яе атакавалі расійскія дроны
-
Джэй Дзі Вэнс: Трамп не бачыць ніякіх прычын, каб эканамічна ізаляваць Расію пасля вайны
-
Расійскія і лукашэнкаўскія спецслужбы на фоне залёту дронаў у Польшчу правялі інфаатаку. Яе зладжанасць дае падставы думаць, што залёт быў спланаваны
Каментары