Затрымалі ўладальніка і супрацоўнікаў СТА, дзе дапамагалі пацярпелым ад гвалту
Відэа з імі выйшла на каналах ГУБАЗіКа.

На фота злева направа: Аляксандр Гулько, Павел Курпачэнка і двое іншых затрыманых
Аляксандр «Глюк» Гулько — 34-гадовы дырэктар і заснавальнік аўтасэрвісу #САНЯПОМОЖЕТ. Таксама ён выступае як музыка, бас-гітарыст. Іграў, напрыклад, у гурце VORONA. Пасля жніўня 2020 года сэрвіс прапаноўваў бясплатны рамонт аўтамабіляў пацярпелым ад гвалту сілавікоў. Верагодна, праз гэта цяпер і прыйшлі да яго супрацоўнікаў.
Другі затрыманы — 31-гадовы мінчук Павел Курпачэнка. У відэа ён кажа, што быццам «хадзіў на мітынгі» і «некалі быў падпісаны на экстрэмісцкія тэлеграм-каналы».
Імёны яшчэ двух затрыманых за «экстрэмісцкую дзейнасць» невядомыя.
-
Карпянкоў абвінаваціў апазіцыю ў «раскладанні іміджу міліцыянера як абаронцы»
-
«За ноч мы страцілі ўсё». Трагедыя знішчыла 17 гадоў працы фермераў — згарэлі каровы з цялятамі
-
Былы ваеннапалонны Буткевіч: Беларускія турмы можна параўнаць з вельмі жорсткімі ўмовамі ўтрымання ўкраінскіх палонных у Расіі
Каментары