Малдаўскія пагранічнікі знайшлі ракету на тэрыторыі краіны недалёка ад мяжы з Украінай
Як паведамляе Moldpres, ракету знайшоў патруль пагранічнай міліцыі недалёка ад горада Брычаны.

У цяперашні час раён, дзе была выяўленая ракета, ачэплены паліцыяй і пагранічнікамі.
Нагадаем, што папярэдні такі інцыдэнт адбыўся раніцай 31 кастрычніка — на тэрыторыі Малдовы ўпалі фрагменты ракеты, збітай украінскай зенітнай сістэмай пасля атакі беспілотніка на Днястроўскую плаціну на ўкраінскай тэрыторыі за 1 км ад плаціны ў вёсцы Наслаўча.
Каментары