Грамадства2929

Ціханоўская пракаментавала сваю прамову са змененай цытатай Каліноўскага

Падчас мерапрыемстваў, прысвечаных 160-й гадавіне пачатку паўстання 1863—1864 гадоў, Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай. Яна згадала Кастуся Каліноўскага, але замяніла слова «маскаль» у вядомай цытаце на «чужую ўладу».

Фота: Офіс Ціханоўскай

У сацсетках не ацанілі гэту паліткарэктнасць.

Ціханоўская, цытуючы Каліноўскага, замяніла адно слова. Твітар адрэагаваў

Ціханоўская пракаментавала сваю прамову і рэакцыю на яе:

«Сябры, я ведаю, што змененыя словы Каліноўскага ў маім выступе выклікалі абурэнне. У арыгінале цытата гучыць так: «Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою маскаля ўжэ не будзе». Я прызнаю, што менавіта так павінны цытавацца яго словы.

Гэтае пасланне Каліноўскага актуальнае і сёння: беларусы тады зажывуць шчасліва, калі над імі не будзе чужой акупацыйнай улады. А пад чужой уладай маецца на ўвазе і Лукашэнка, і Расія, якая спрабуе знішчыць нашу дзяржаўнасць.

І я хачу паўтарыць тое, што паўтараю ўжо практычна год: Расія — агрэсар, Лукашэнка і Пуцін — ваенныя злачынцы».

Ціханоўская: Імя Кастуся Каліноўскага працягвае нас натхняць

Каментары29

  • Aresa
    23.01.2023
    Čaho ža tut elehantnaha, kali stolki lišnich pa?
  • feafania
    23.01.2023
    У беларускай мове слова маскаль мае 3 значэньні: 1. расеец 2. вайсковец 3. чыноўнік. Зразумела, чаму са значэньня 1 яно пашырылася на 2 і 3. Таму замена ўсё роўна недарэчная.
  • лол
    23.01.2023
    Наша Ніва, не прамовіць слова Маскаль гэта не палікарэктнасць, а праява пазіцыі, дзе нельга казаць нічога крыўднага пра Маскву-трэці Рым. Таму вашыя артыкулы, што яна маўляў "вызначылася", гэта лухта ўсё. 

Цяпер чытаюць

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў5

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Генадзь Пашкоў2

Збор для Вані Сцяцэнкі закрылі грашыма з арыштаваных сродкаў гродзенскіх блогераў7

Цэны на жывыя навагоднія ёлкі сёлета будуць меншыя, чым летась

Круты расказаў, калі ў неба ўзляціць першы беларускі самалёт11

У Гродне ўпаў дрон, які раскідаў бел-чырвона-белыя сцяжкі. У гэтым абвінавачваюць Літву31

Папулярнага гомельскага блогера не забралі ў армію, ён проста піярыў сілавікоў8

У Літве абвясцілі, хто падзеліць мільён еўра за ідэі па збіванні паветраных шароў з Беларусі4

Расія страчвае кантроль над Усходняй Еўропай — але размова не пра Беларусь3

«Toyota кідалася з паласы ў паласу». На галоўным праспекце Мінска адбыліся разборкі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў5

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць