Эканоміка11

Урад зноў памяняў сістэму рэгулявання цэн

Урад выдаў пастанову № 713(2), якая, як сцвярджаецца, закліканая «завяршыць работу па забеспячэнні функцыянавання паўнавартаснай сістэмы рэгулявання цэн». Яе палажэнні пачынаюць дзейнічаць з 2 лютага і ўдакладняюць пастанову №713 мінулага года, якая не ва ўсім суадносіцца з патрабаваннямі рэальнага жыцця.

Унесеныя гэтым разам змены тычацца «размеркавання адміністрацыйнай нагрузкі паміж дзяржаўнымі органамі пры пацверджанні эканамічнай мэтазгоднасці ўдакладнення падыходаў пры фарміраванні цэн, зняцця незразумеласцяў і розначытанняў».

Сярод іншага пашыраны пералік выпадкаў, якія не патрабуюць узгаднення пры намеры павысіць адпускную цану. Гэта дазволіць прадаўцам самастойна прымаць рашэнні па адпускных цэнах у выпадках адмены зніжак (пры ўмове, што пазней цана не будзе перавышаць раней узгодненую), а таксама пры пераразліку цаны прапарцыйна вазе (аб'ёму) тавару.

Адначасова ўдакладненая норма ў дачыненні да забароны тавараабменных аперацый (бартару).

Прадугледжана пастановай і магчымасць павелічэння цэн на суму дастаўкі тавараў:

  • для вытворцаў і імпарцёраў — фарміраванне адпускных цэн з улікам або без уліку выдаткаў на дастаўку;
  • для аптовага і рознічнага гандлю — пры дастаўцы тавару да рознічных аб'ектаў, у тым ліку пры пастаўцы з уласнага лагістычнага (размеркавальнага) склада;
  • для дыстанцыйнага гандлю — пры дастаўцы ў пункты выдачы або пакупнікам.

Таксама ўдакладненыя падыходы да прымянення курсу валют пры фарміраванні адпускных цэн імпарцёрам у залежнасці ад умоў аплаты тавараў. Акрамя таго, дэталізаваны пералік інфармацыі, што мусіць быць у таварасуправаджальных дакументах канкрэтна для кожнага звяна руху тавараў: вытворцы, імпарцёра, аптовага і рознічнага гандлю.

Удакладненая сфера распаўсюджвання рэгулявання ў дачыненні да:

  • тавараў, прызначаных для ўласнага карыстання, вытворчасці і (або) спажывання юрыдычнымі асобамі;
  • гарачых напояў праз гандлёвыя аўтаматы;
  • нехарчовых тавараў па індывідуальных замовах фізічных асоб;
  • пры рэалізацыі нехарчовых тавараў у фірмовых крамах айчыннага вытворцы альбо суб'екта гандлю, які атрымаў права продажу.

Пры гэтым урад падкрэслівае, што ўсё адно будзе трымаць стан спажывецкага рынку на асаблівым кантролі і будзе «ў мэтах захавання цэнавай стабільнасці» надалей прымаць розныя захады.

Сітуацыя, якая вымагае прыняцця ўсё новых і новых удакладняючых дакументаў, узнікла пасля таго, як Лукашэнка 6 кастрычніка 2022 года забараніў павышаць цэны, падпісаўшы Дырэктыву № 10 «Аб недапушчальнасці росту цэн». Потым пастановай урада № 713 было ўведзена рэгуляванне цэн на тавары спажывецкага кошыка. Але рэальнае жыццё больш складанае, чым жаданні вярхоў, таму ўраду даводзіцца паступова і пакрысе лібералізаваць першапачатковыя занадта строгія ўстаноўкі.

Чытайце таксама:

«Расчлянёную курыцу» ўсё ніяк не могуць урэгуляваць

Галоўчанка расказаў, ці працягнецца строгае рэгуляванне цэнаў

Урад анансуе магчымае аслабленне рэгулявання цэн

Урад выдаў чарговую пастанову наконт расчлянёнай птушкі

Каментары1

  • Бизнесмен
    02.02.2023
    Мне плевать на желания Лукашенко и народа. Буду всеми способами повышать рентабельность и свою прибыль.

Цяпер чытаюць

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі8

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Запальныя шведы, вясёлыя эстонцы, Ізраіль рве сэрца: сёння захапляльны фінал Еўрабачання9

Пяскоў: Cустрэча Пуціна і Зяленскага магчымая2

Сур'ёзнае ДТЗ у Магілёўскай вобласці: сутыкнуліся легкавушка і велікагруз

Улады патлумачылі, чаму ў Мінску не ўключаюць ацяпленне ў кватэрах1

Ізраіль пачаў новы буйнамаштабны наступ у Газе

Аднаго з распрацоўшчыкаў расійскага «Іскандэра» ў Дзень Перамогі да смерці збіў сусед4

У беларускіх аптэках з’явіўся расійскі аналаг «Азэмпіку»2

Памерла лёгкаатлетка Наталля Шыкаленка1

За палітыку асудзілі кіраўніка буйной кансалтынгавай кампаніі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі8

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць