Грамадства

Памежны камітэт: Дзеянні польскіх улад могуць прывесці да калапсу абапал мяжы

Закрыццё Польшчай памежнага пункта пропуску «Баброўнікі» на польска-беларускай мяжы можа прывесці да транспартнага калапсу на іншых пагранпераходах, ад якога пацерпяць грузаперавозчыкі і жыхары дзвюх краін. Пра гэта заявіў прэс-сакратар Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Антон Бычкоўскі ў эфіры СТБ.

«Аб'ектыўных прычын для прыняцця такога рашэння беларускі бок не бачыць, бо пагрозы з тэрыторыі Беларусі няма. З улікам закрыцця пункта пропуску «Баброўнікі» на польскім напрамку з шасці пунктаў пропуску застанецца толькі два: адзін — для грузавога транспарту — «Кукурыкі» і адзін для легкавога — «Цярэспаль». Нагрузка на астатнія маршруты істотна павялічыцца, што негатыўна адаб'ецца на абстаноўцы ў памежжы і можа прывесці да калапсу ў пунктах пропуску», — заявіў прэс-сакратар Дзяржпагранкамітэта Беларусі Антон Бычкоўскі.

Ён адзначыў, што ад рашэння польскага боку пацерпяць грузаперавозчыкі, звычайныя грамадзяне і жыхары памежжа па абодва бакі мяжы.

Раней у Дзяржпагранкамітэце заклікалі ўлічваць інфармацыю аб закрыцці пункта пропуску «Бераставіца — Баброўнікі» пры планаванні паездак.

Нагадаем, па рашэнні польскага боку, з 10 лютага з 12:00 (у 14:00 па мінскім часе) польскі пункт пропуску «Баброўнікі» афіцыйна прыпыняе афармленне транспартных сродкаў і асоб, якія едуць праз мяжу, на нявызначаны час.

Раней, у 2021 годзе, польскі бок з-за міграцыйнага крызісу закрыў пункт пропуску на беларуска-польскай мяжы «Брузгі — Кузніца Беластоцкая». Яшчэ раней, у 2020 годзе, па ініцыятыве польскага боку з-за COVID-19 былі зачыненыя пункты пропуску «Славатычы — Дамачава» і «Полаўцы — Пясчатка».

Такім чынам, на беларуска-польскай мяжы застаецца толькі два дзейныя пункты пропуску: для грузавога транспарту ў Польшчу застаецца адзіны пункт пропуску «Кукурыкі» (з беларускага боку «Казловічы»), а для легкавога — пункт пропуску «Цярэспаль» (з беларускага боку «Брэст»).

Каментары

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале адмянілі забарону на сацсеткі пасля масавых пратэстаў зумераў, у ходзе якіх загінулі 19 чалавек6

49-гадовая мінчанка стала студэнткай ВНУ2

У мінскай СДЮШАР 29-гадовы трэнер ударыў вучня — а калі атрымаў вымову, то неўзабаве памёр4

«Фандрайзінг — як спатканні… для нізкіх мужчын». Дзмітрый Гурскі, кіраўнік Flo Health, расказаў пра досвед прыцягнення інвестыцый1

Сілавікі затрымалі пару, якая заснавала адзін з найбуйнейшых таксапаркаў краіны4

Як праходзіць уезд у Латвію па новых правілах. Расказваюць відавочцы9

Вынесены прысуд бацьку ў Краснаярскім краі, які атруціў сям'ю дыхлафосам — чацвёра дзяцей памерлі5

Жыхар Вілейкі злавіў сома вагой 44 кілаграмы — гэта рэкорд3

У Кальварыйскім касцёле ў Мінску вісіць укрыжаванне Хрыста, якое належала вялікаму князю Ягайлу?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»116

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць