Грамадства

Па ўсім свеце беларусы выйшлі на акцыі, прысвечаныя чарнобыльскай гадавіне ФОТЫ

У 37-ю гадавіну з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС па ўсім свеце беларуская дыяспара правяла розныя публічныя мерапрыемствы. Недзе яны адбыліся ў форме паўнавартасных Чарнобыльскіх шляхоў з шэсцямі, недзе прайшлі толькі мітынгі і пікеты. Найбольш маштабнае мерапрыемства было, бадай, у Вільні, але адзначыліся і іншыя гарады ды краіны. 

Вільня

У Вільні на шэсце сабралася каля 250-300 чалавек, на Лукішскай плошчы перад сабранымі выступіла Святлана Ціханоўская.

Варшава

У Варшаве калона прайшла шэсцем ад помніка Мікалаю Каперніку па вуліцы Кракаўскае прадмесце ў кірунку помніка вучонай Марыі Складоўскай-Кюры на Рынку Новага Места.

Перад маршам прайшоў мітынг, дзе выступілі Міхал Камінскі, Аліна Коўшык, Павел Латушка, Віталь Рымашэўскі, Вячаслаў Сіўчык і ксёндз Вячаслаў Барок.

Гданьск

Берлін

Беларусы ў Берліне прайшлі маршам ад Галерэі Іст-Сайд да Boxhagener Platz.

«Мы кажам «НЕ» любой форме ядзернага шантажу! Расія і рэжым Лукашэнкі хочуць павярнуць Украіну, Еўропу і ўвесь свет назад у самыя змрочныя часы мінулага, калі страх, прыгнёт і дыктатура кіравалі жыццямі мільёнаў людзей», — адзначылі арганізатары акцыі.

Нью-Ёрк

У Нью-Ёрку беларусы сабраліся каля будынка ААН.

Батумі

У Батумі беларусы зладзілі сумесную акцыю з мясцовымі ўкраінцамі.

На акцыі выступілі прадстаўнікі беларускай і ўкраінскай дыяспар, удзельнікі ўзгадалі захоп Энергадара і размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі.

Брусель

Каментары

Цяпер чытаюць

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена99

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаюць кватэру за $2,3 мільёна. Што прапаноўваюць за такія шалёныя грошы? ШМАТ ФОТА6

У Офісе Ціханоўскай пракаментавалі рашэнне знізіць узровень яе фізічнай аховы ў Літве17

Беларус прапусціў стартавы матч у НХЛ. У яго няма амерыканскай візы

Эксперты назвалі тры бытавыя прыборы, якія ні ў якім разе нельга ўключаць праз падаўжальнік9

«Падумаў, што недзе побач мядзведзь». Нобелеўскаму лаўрэату ў лічбавым дэтоксе ўсё ж паведамілі пра ўзнагароду2

Над Астравецкай АЭС сёння назіралі каласальны слуп пары7

Трамп восьмы раз заявіў, што расчараваўся ў Пуціне18

Ісці па вадзе. У вёсцы плытагонаў на Іслачы яшчэ памятаюць зніклае рамяство2

У Мінску прадалі карціну маладой мастачкі за 402 тысячы еўра11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена99

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць